Аграрии Поставщины приступили к весенним полевым работам

Важное Сельское хозяйство

Зіма рэзка здала пазіцыі, і аграрыі Пастаўшчыны распачалі веснавыя работы.

Сёлета падсеў шматгадовых траў на Пастаўшчыне трэба правесці на плошчы 4 тыс. га. Распачалі яго ўжо большасць гаспадарак раёна. Паралельна вядуць і падкормку траў калійнымі ўдабрэннямі. Важна не прапусціць пачатак вегетацыі раслін. Чым раней удабрэнні будуць унесеныя — тым хутчэй травы пойдуць у рост, а значыць, будзе багацейшым укос.

Азоту патрабуюць азімыя зерневыя, якія займаюць 12 664 га, і рапс (4 300 га). Самымі шпаркімі тэмпамі палявыя работы ідуць у ААТ «Навасёлкі-Лучай», «Кураполле-агра», «Камайскі-­агра» і СП «Дунілавічы агра». Механізатары гэтых сельгас­прадпрыемстваў першымі вывелі ў поле трактары. Найбольш прадукцыйна ім працуецца тады, калі ноччу трымаецца мароз. У гэтыя дні сельскагаспадарчыя работы набіраюць тэмп.

Аграрии Поставщины приступили к весенним полевым работам

Восенню зяблевае ворыва на Пастаўшчыне праведзена на вялікай плошчы. Пад веснавую сяўбу трэба ўзараць 2 779 га. Гэту работу ўжо распачалі. Гаспадаркі таксама ўносяць на палі і арганіку.

Сёлетняя снежная зіма дае падставу спадзявацца на багаты ўраджай. У глебе ёсць дастаткова вільгаці. Людзі настроеныя на руплівую працу. Яны добра разумеюць: як у веснавы дзень папрацуеш, такую і аддачу ад зямлі атрымаеш. Калі ўсе работы будуць праведзеныя з улікам тэхналагічных патрабаванняў і не падвядзе надвор’е — год будзе больш ураджайным, чым папярэдні.

Анна Анішкевіч
Фота даслаў Сяргей Патаповіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.