С каждым днем на Поставщине увеличивается количество убранных гектаров и растет команда тысячников

Сельское хозяйство

З кожным днём у раёне павялічваецца колькасць убраных гектараў, засекі гаспадарак папаўняюцца тонамі збожжа, расце каманда тысячнікаў.

З розніцай у пяцьдзясят тон адзін за адным дасягнулі тысячнага намалоту камбайнеры ААТ «Навасёлкі-Лучай» Генадзій Анкудовіч, Віктар Рогаў і Яўгеній Грышчанка. Па традыцыі ўшанаваць лідараў жніва ў поле адправіўся старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васілій Катовіч.

С каждым днем на Поставщине увеличивается количество убранных гектаров и растет команда тысячников

Генадзій Анкудовіч убі­раў пшаніцу за Дземяшамі. Выгрузіў збожжа з бункера і заехаў на чарговы круг. Работу перапынілі Васілій Катовіч і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі сельгаспрадпрыемства Уладзімір Чумакоў. Кожны з іх шчыра павіншаваў руплівага камбайнера, пажадаў новых высокіх намалотаў, уручыў грашовыя прэміі. Генадзій Пятровіч — вельмі сціплы чалавек. Не любіць гаварыць пра сябе. Таму, папрасіўшы прабачэння, заспяшаўся ў кабіну камбайна, маўляў, надвор’е радуе сонцам і трэба рупіцца.

За Рудзевічамі працавалі Віктар Рогаў і Яўгеній Грышчанка.

С каждым днем на Поставщине увеличивается количество убранных гектаров и растет команда тысячников

С каждым днем на Поставщине увеличивается количество убранных гектаров и растет команда тысячников

— Ураджай сёлета вырас добры, але ўборка даецца цяжка, — гаварыў Віктар. — У пачатку яе, бывала, выедзем у поле, па бункеру намалоцім — і дождж. Я кожны сезон на жніве, бачыў усякае, але такога дажджлівага лета не памятаю. На многіх участках і цяпер разагнацца немагчыма з-за пераўвільготненай глебы. Ды і ўраджайнасць не ўсюды аднолькавая. Летась з улікам кукурузы на маім рахунку было 3 600 тон. Як будзе сёлета, пакажа час.

Яўгенію Грышчанку на той момант да тысячы не хапала 6 тон. І ён збоку назіраў за тым, як віншаванні прымаў Віктар. Але ўжо пасля абеду начальнік навасёлкаўскага аддзялення Дзмітрый Лібоза паведаміў, што тысячнага намалоту дасягнуў і Яўгеній.

С каждым днем на Поставщине увеличивается количество убранных гектаров и растет команда тысячников

Вадзіцель СП «Дунілавічы-агра» Вячаслаў Дзіковіч у гаспадарцы працуе другі год. МАЗ, які збіраліся спісваць, ён дасканала адрамантаваў. І тысячу тон збожжа перавёз на ім у ліку першых.

— Прыемна бачыць, як стараюцца людзі! — гаварыў Васілій Катовіч. — Сёлетняе жніво надзвычай складанае. Таму хочацца асаблівым чынам падтрымаць перадавікоў. Упэўнены, іх будзе яшчэ не адзін дзясятак.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.