Акция «Лес! Добро! Порядок!»: работники Поставского лесхоза привели в порядок зону отдыха на оз. Дубок

Общество

У панядзелак, 16 сакавіка, стартавала рэспубліканская акцыя «Лес! Дабро! Парадак!», у межах якой вялікая ўвага звернута на навядзенне парадку ў месцах адпачынку грамадзян, у лясных масівах уздоўж аўтадарог. Работнікі Пастаўскага лясгаса не застаюцца ў баку ад гэтай важнай справы.

Акция «Лес! Добро! Порядок!»: работники Поставского лесхоза привели в порядок зону отдыха на оз. Дубок

— З прыходам цяпла прырода абу­джаецца ад зімовага сну, — гаварыў ляснічы Пастаўскага лясніцтва Віктар Клянцэвіч. — Людзі адпраўляюцца ў лес на пікнікі ці проста падыхаць чыстым паветрам. І каб любімыя месцы адпачынку былі прыгожымі і ўтульнымі, наводзім парадак пасля зімы.

Акция «Лес! Добро! Порядок!»: работники Поставского лесхоза привели в порядок зону отдыха на оз. Дубок

Паназіраць, за тым, як кіпіць работа ў лесе каля возера Дубок, адправілася і я. Гэта любімае месца адпачынку пастаўчан. Летам сюды прыязджаюць не толькі пакупацца і пазагараць, але і пасмажыць шашлык, пагуляць па сасновым лесе. Уздоўж берага Пастаўскі лясгас абуладкаваў некалькі альтанак, разлічаных на розную колькасць чалавек. А каб адпачынак быў бяспечным і прыемным, адразу пасля сыходу снегу работнікі мясцовага лясніцтва ўзяліся наводзіць парадак.

— Найперш абследавалі дрэвы, вызначылі сухія, нахіленыя, — расказваў Віктар Клянцэвіч. — Вальшчыкі Дмітрый Парангоўскі і Генадзій Шышла павыразалі іх. Цяпер ідзе тралёўка.

Акция «Лес! Добро! Порядок!»: работники Поставского лесхоза привели в порядок зону отдыха на оз. Дубок

Акция «Лес! Добро! Порядок!»: работники Поставского лесхоза привели в порядок зону отдыха на оз. Дубок

Дзмітрый Парангоўскі па дзве, а то і па тры спілаваныя гонкія сасны падчапляў да трактара Сяргея Мацешы, і той, прафесійна манеўруючы паміж дрэў, выцягваў іх на ўскраіну лесу. Там Генадзій Шышла вызначаў, на якія мэты пойдзе драўніна, і ў залежнасці ад гэтага распілоўваў дрэвы.

Акция «Лес! Добро! Порядок!»: работники Поставского лесхоза привели в порядок зону отдыха на оз. Дубок

У перыяд з 16 сакавіка па 18 красавіка ў акцыю могуць уключыцца ўсе ахвотныя і дапамагчы работнікам лясгаса зрабіць лес чысцейшым.

— Наводзім парадак і ў лясным масіве за аўтазаправачнай станцыяй па вуліцы Савецкай, — працягваў Віктар Клянцэвіч. — Там прыбіраем не толькі апалае лісце, галлё, але і пластык, бутэлькі з-пад розных напіткаў, іншае смецце, пакінутае людзьмі.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.