Каманда ФСК «Паставы» паспяхова згуляла на міжраённым турніры па міні-футболе ў Міёрах

Спорт и туризм

Рыхтуючыся да новага сезона, каманда ФСК «Паставы» паспяхова згуляла на міжраённым турніры па міні-футболе, які завяршыўся ў Міёрах.

На пляцоўцы мясцовага ФАКа ўпершыню прайшоў розыгрыш кубка «Еўратэхпрама» — тытульнага спонсара міёрцаў, дзеючых чэмпіёнаў і ўладальнікаў Кубка вобласці па футболе. За ганаровы трафей змагаліся 6 каманд, падзеленых на дзве падгрупы. Пастаўчане трапілі ў групу «В» і ў першай гульні з лікам 6:0 разграмілі мясцовую каманду — асноўнага фаварыта спаборніцтваў. У наступным матчы — з «Інтэрлюксам» (Глыбокае) — дабіліся буйной (9:2) перамогі. У фінальнай частцы кубкавага турніру нашы ва ўпартай барацьбе з лікам 7:6 адолелі другую каманду Міёр, якая фінішавала на 4-м выніковым месцы.

Каманда ФСК «Паставы» паспяхова згуляла на міжраённым турніры па міні-футболе ў Міёрах

28 сакавіка на ФАКу ў Паставах пройдзе турнір «Вясна-2026» з удзелам каманд з суседніх райцэнтраў.

Адзіную асечку (0:1) ФСК «Паставы» дапусціў у паядынку з «Дзвіной» (Верхнядзвінск), што прынесла саперніку бронзавыя медалі. Аднак 9 набраных ачкоў пастаўчанам хапіла для заваявання ганаровага трафея. Акрамя кубка і залатых медалёў, яны прывезлі дамоў і дзве індывідуальныя ўзнагароды. Як найлепшы ігрок турніру прызам адзначаны варатар Андрэй Чашун. Пазалочаную статуэтку атрымаў і нападаючы Кірыл Каралёнак за самы прыгожы гол. Пераможцамі сталі таксама Д. Маршын, У. Камісарчук, П. Пучынскі, М. Голубеў, Д. Кундра. Услед за пастаўчанамі размясціўся «Еўратэхпрам» (Міёры), 5-е месца ў глыбачан, на 6-м — «Фавор» з Наваполацка.

Уладзімір Шык



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.