Мастера своего дела: молодое поколение парикмахерской райбыткомбината

Общество

Наступіла вясна — і прыбавілася кліентаў у цырульнях. Іх у Паставах нямала — выбірай якую хочаш! У вёсках жа бытавыя, у тым ліку і цырульніцкія, паслугі аказвае толькі райбыткамбінат.

Мастера своего дела: молодое поколение парикмахерской райбыткомбината

Вось і той раніцай, калі я наведалася ў цырульню райбыткамбіната, што на плошчы Леніна, два майстры адпраўлялілся на раён. Дашу Лушчык чакалі ў Гуце, Карыну Навіцкую — у Парыжы. Яшчэ два — Ангеліна Шаламава і Яна Воранава — заставаліся абслугоўваць кліентаў на месцы.

Тамара Белянка, прыёмшчык заказаў:

Мастера своего дела: молодое поколение парикмахерской райбыткомбината

Я вельмі задаволеная працай нашых маладых майстроў. Усе чатыры скончылі Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж. Ангеліна Шаламава працуе ў нас 6 гадоў, Даша Лушчык і Карына Навіцкая — 4. У жніўні мінулага года ў калектыў прыйшла Яна Воранава. Усе яны старанныя, уважлівыя, маюць сваіх кліентаў. Адным словам, годная змена тым, хто ўжо не працуе ў нас. Спадзяюся, нашы дзяўчаты нікуды не з’едуць. Такія кадры нам вельмі патрэбныя.

Хвалілі мне маладое папаўненне і кліенткі. Адна з іх казала: «Я наведвалася ў розныя пастаўскія цырульні. Найбольш спадабалася работа гэтых майстроў. Зараз хаджу толькі сюды і атрымліваю задавальненне. Пабываеш у маладых руках — здаецца, і сама памаладзееш».

Дзяўчаты прызналіся, што прафесія ім падабаецца. Асабліва радасна, калі кліенты задаволеныя. Аднак здараюцца і засмучэнні: людзі розныя і па-рознаму паводзяць сябе. Таму немалаважна знайсці з імі агульную мову. Хацелася б і большай зарплаты…

Ну а самы вопытны майстар у цырульні — Наталля Пронька. У яе вялікі стаж работы і бясспрэчнае майстэрства, з’яўляецца лаўрэатам звання «Чалавек года Пастаўшчыны-2022», яе фотаздымак неаднаразова заносіўся на Дошку гонару райбыткамбіната.

Заўтра ў цырульнікаў (як і ва ўсіх бытавікоў і камунальшчыкаў) — прафесійнае свята. Але некаторыя з іх нават у гэты дзень будуць на сваіх рабочых месцах ствараць прыгажосць іншым: рабіць завіўкі і прычоскі, падстрыгаць, фарбаваць, меліраваць валасы. Вясна падштурхоўвае прыгажэць.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.