В Поставах проходит ІІ открытый районный конкурс юных баянистов и аккордеонистов «Музыкальная весна»

Культура

10 сакавіка ў канцэртнай зале Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза прайшоў ІІ адкрыты раённы конкурс юных баяністаў і акардэаністаў.

Нягледзячы на тое, што гэты конкурс праводзіцца ўсяго другі год, ён імкліва набірае абароты. Расце папуляр­насць творчага спаборніцтва, павялічваецца колькасць яго ўдзельнікаў, пашыраецца геаграфія прадстаўніцтва. Сёлета «Музычная вясна» сабрала ў Паставах 26 індывідуальных выканаўцаў і 12 ансамбляў са школ мастацтваў нашага раёна, Шаркаўшчыны, Браслава, Докшыц, Лепеля, Ушач, Полацка і Наваполацка. За галоўны прыз яны змагаліся ў трох узроставых групах: малодшай (да 11 гадоў уключна), сярэдняй (12—13 гадоў) і старэйшай (ад 14 гадоў).

В Поставах проходит ІІ открытый районный конкурс юных баянистов и аккордеонистов «Музыкальная весна»

В Поставах проходит ІІ открытый районный конкурс юных баянистов и аккордеонистов «Музыкальная весна»

Перад пачаткам музычных баталій канкурсантаў і іх настаўнікаў віталі начальнік аддзела культуры райвыканкама Ірына Лойка і старшыня журы — старшыня цыклавой камісіі па спецыяльнасці «Баян. Акардэон» Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа Аляксандр Казарэўскі. Яны пажадалі ўдзельнікам удалых выступленняў, натхнення падчас выканання конкурсных праграм, лёгкіх мяхоў і ўпэўненых пальцаў.

В Поставах проходит ІІ открытый районный конкурс юных баянистов и аккордеонистов «Музыкальная весна»

Усе юныя музыканты рыхтавалі па два рознахарактарныя творы — у павольным і хуткім тэмпе, якія дазвалялі ім у поўнай меры прадэманстраваць сваё выканальніцкае майстэрства, а членам журы — выявіць найбольш здольных навучэнцаў. Задача перад суддзямі стаяла нялёгкая: сярод пяці дзясяткаў моцных баяністаў і акардэаністаў выбраць самых-самых. У іх лік трапілі прадстаўнікі ўсіх раёнаў. Нямала дыпломаў заваявалі і нашы землякі.

В Поставах проходит ІІ открытый районный конкурс юных баянистов и аккордеонистов «Музыкальная весна»

У намінацыі «Сольнае выканальніцтва» дыпламантам ІІ ступені стала Кацярына Асіповіч з Лынтупскага філіяла Пастаўскай ДШМ імя А. Тызенгаўза, дыпламантам І ступені — Сцівен Санчук таксама з Лынтуп і Максім Буцюта з Пастаў. Званне лаўрэата ІІІ ступені заваявалі пастаўчане Расціслаў Альхімёнак, Ксенія Аліхвер (малодшая група), Васіліса Пухальская, Вера Асяненка, Аляксандра Хоміч (сярэдняя група), навучэнец Варапаеўскай ДШМ імя І. Сушко Іван Далжонак і Анастасія Батура з Навасёлкаўскага філіяла гэтай школы мастацтваў. Дыплома лаўрэата І ступені ўдастоены Антон Зарэцкі з Пастаўскай ДШМ.

В Поставах проходит ІІ открытый районный конкурс юных баянистов и аккордеонистов «Музыкальная весна»

Сярод ансамбляў дыпламанты І ступені — дуэт баяністаў у складзе Сабіны Зубко і Пятра Цыняна, лаўрэаты ІІІ ступені — баяністка Ксенія Аліхвер і акардэаніст Максім Буцюта, а таксама баянны дуэт Аляксандры Хоміч і Васілісы Пухальскай. Усе ўдзельнікі ансамбляў навучаюцца ў Пастаўскай дзіцячай школе мастацтваў. А вось Гран-пры конкурсу сёлета дастаўся прадстаўніку Ушаччыны.

Разам з дыпломамі прызёры атрымалі падарункі ад арганізатара і спонсараў музычнага спаборніцтва — Пастаўскай ДШМ, цэнтра друку і капіравання ТАА «Митаро» і ААТ «Пастаўскі малочны завод». Настаўнікі, якія падрыхтавалі дзяцей, узнагаро­джаны падзякамі за педагагічнае майстэрства і ўклад у развіццё творчых здольнасцей маладога пакалення.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.