Вирусы не ушли: эпидемиолог райЦГЭ — о ситуации с ОРВИ и гриппом на Поставщине

Здравоохранение

Традыцыйна пад’ём захваральнасці на звычайныя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі (ВРВІ, рынавірусы, адэнавірусы) назіраецца восенню. І яе ўзровень не зніжаецца да сярэдзіны вясны, пакуль не прыйдзе цяпло. А ў лютым-сакавіку да звычайных вірусаў дадаецца яшчэ і грып. Якая зараз сітуацыя ў раёне, карэспандэнт «ПК» Алена Шапавалава пацікавілася ў загадчыцы эпідэмічнага аддзела райЦГЭ Людмілы Сафронавай. Вось што яна расказала:

Вирусы не ушли: эпидемиолог райЦГЭ — о ситуации с ОРВИ и гриппом на Поставщине

— Захваральнасць на вострыя рэспіраторныя інфекцыі на Пастаўшчыне, як і ў цэлым па Беларусі, характарызуецца нізкай інтэнсіўнасцю. Гэта звязана з устанаўленнем цёплага надвор’я і працягам ацяпляльнага сезона. Але ўзбу­джальнікі інфекцый яшчэ цыркулю­юць. У асноўным гэта вірусы негрыпознай этыялогіі. Частата іх выяўлення складае больш за 90%. У асобных выпадках сустракаецца грып А і Б. Ён выдзяляецца ад пацыентаў з вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі і грыпападобнымі захворваннямі, у асноўнымі не прышчэпленых супраць грыпу.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.