Жыхарка нашага райцэнтра Ніна Васільеўна Андрон 3 сакавіка адзначыла векавы юбілей

Общество

Жыхарка нашага райцэнтра Ніна Васільеўна Андрон 3 сакавіка адзначыла векавы юбілей

У той дзень да доўгажыхаркі з кветкамі і падарункамі завіталі прадстаўнікі раённага савета ветэранаў, ААТ «Навасёлкі-Лучай», Навасёлкаўскага сельскага Савета, ТЦСАН. Ад увагі, цёплых слоў нечаканых гасцей яна нават разгубілася. Добра, што побач былі сын Васілій і дачка Людміла. Але хвіліна за хвілінай — і юбілярка заўсміхалася, разгаварылася. Яна многае памятае, мае добры зрок і слых. Не кожнаму маладзейшаму дадзены такі Божы дар. Зрэшты, гэты дар жанчына заслужыла сваім вобразам жыцця.

Нарадзілася Ніна на хутары непадалёк Цешалава. Была найменшай з васьмі дзяцей у сям’і.

Жыхарка нашага райцэнтра Ніна Васільеўна Андрон 3 сакавіка адзначыла векавы юбілей

— Бацькі мелі 13 гектараў зямлі, з яе і жылі, — расказвала. — Цяжка працавалі, трымалі шмат скаціны. Таксама мелі пасеку і плодагадавальнік, прадавалі саджанцы.

Калі выйшла замуж, з мужам Грыгорыем пабудавалі дом у Цешалаве. Працавалі на сваёй зямлі, а калі стварылі калгасы — на калгаснай. Ніна была ў паляводстве, а пасля таго як атрымала траўму рукі, перайшла ў дзіцячы садок нянечкай.

Жыхарка нашага райцэнтра Ніна Васільеўна Андрон 3 сакавіка адзначыла векавы юбілей

Цяга да зямлі і працавітасць перадаліся і іх дзецям. А ўнукі Сяргей і Саша нават аформілі самазанятасць і вырошчваюць садавіну і агародніну. Прычым адзін з іх гэтым займаецца на былой бабулінай сядзібе.

Аднак вернемся да самой юбіляркі.

Жыхарка нашага райцэнтра Ніна Васільеўна Андрон 3 сакавіка адзначыла векавы юбілей

— Спаць кладуся рана, устаю а палове шостай, — працягвала доўгажыхарка. — Мыюся, малюся, мераю ціск, гатую сняданне. Звычайна гэта каша, асабліва люблю з гарбуза. З мяса ўжываю толькі кураціну, гатую на пары. Раней ела ўсё і была поўнай, а змяніла харчаванне — пахудзела, мне лягчэй стала рухацца. Абавязкова кожную раніцу званю сыну і дачцэ.

— А ці прыходзіць да вас сацыяльны работнік? — пытаюся ў гаспадыні.

Жыхарка нашага райцэнтра Ніна Васільеўна Андрон 3 сакавіка адзначыла векавы юбілей

— Навошта ён мне? Я сама і бялізну памыю, і дома прыбяру, і есці прыгатую. У добрае надвор’е хаджу ў магазін, аптэку, у офіс да ўрача. Іншы раз павышаецца ціск, таму без таблетак не абыходжуся.

А вось што мне расказваў пра маці яе сын:

— Маме было ўжо за 90, калі яна нямала мяне здзівіла. «Вася, у цябе, напэўна, ёсць знаёмыя камунальшчыкі, — сур’ёзна кажа аднойчы. — Папрасі, каб мяне ўзялі на работу дворнікам, а то прыбіраюць абы як. Не магу бачыць смецце ля пад’ездаў! У мяне такога не было б». (Ніна Андрон жыве ў шматпавярхоўцы па вуліцы Касманаўтаў — аўт.) Адказаў, што ёй хопіць працы і ў мяне на дачы ў Чартах. І сапраўды, яна там праполвае бульбу, збірае з яе каларадскіх жукоў, восенню зграбае ў садзе лісце. А зараз ужо нагадвае, каб не забыўся пакласці бульбу на прарошчванне.

Жыхарка нашага райцэнтра Ніна Васільеўна Андрон 3 сакавіка адзначыла векавы юбілей

Дачка юбіляркі жыве з сям’ёй па вуліцы Камарова ў Паставах. (Калі хто не ведае, гэта недалёка ад першай школы.) Дык маці яшчэ мінулым летам прыходзіла да яе з 5-га гарадка ў 6 раніцы і, пакуль не прыпякло сонца, дапамагала палоць агарод. Вяртацца дадому пехатой дачка і зяць не дазвалялі і везлі яе на машыне. Начаваць ні ў кога не застаецца, а пра тое, каб жыць у сына або дачкі, і слухаць не хоча. Кажа, што ў сваёй кватэры яна паўнапраўная гаспадыня, а ў іх адчувала б сябе госцяй.

Жыхарка нашага райцэнтра Ніна Васільеўна Андрон 3 сакавіка адзначыла векавы юбілей

У Ніны Васільеўны тры ўнукі і ўнучка. Усе жывуць у Паставах. Як я ўжо адзначала, Сярожа і Саша працуюць на зямлі, Валодзя — у магазіне «Токио». Наташа разам з мужам і маці — ва ўласнай стаматалагічнай клініцы. Мае чацвярых праўнукаў. Старэйшаму, Віталію, 30 гадоў, ён жыве ў Мінску і ўжо мае двухгадовага сыночка. Яшчэ трое праўнукаў, Мікіта, Улад і Аня, — школьнікі. Якраз 3 сакавіка Анечка выступала на дзіцячым музычным конкурсе ў Наваполацку і заняла 3-е месца. Чым не падарунак бабулі? Вечарам усе сабраліся ў юбіляркі — і святкаванне прадоўжылася. Гучалі віншаванні і тосты, было шмат успамінаў і душэўнай цеплыні.

Жыхарка нашага райцэнтра Ніна Васільеўна Андрон 3 сакавіка адзначыла векавы юбілей

Назаўтра я пазваніла Людміле Грыгор’еўне і спытала, ці не сурочылі юбілярку мы, чужыя людзі, якіх яна бачыла ўпершыню і якія вельмі ёю захапляліся.

— Не! — адказала дачка. — Сёння ў 8 гадзін мама ўжо тэлефанавала мне. Радасная, бадзёрая! Дзялілася ўражаннямі ад святкавання свайго юбілею. Пыталася, як мы сябе адчуваем.

Жыхарка нашага райцэнтра Ніна Васільеўна Андрон 3 сакавіка адзначыла векавы юбілей

І я шчыра пазайздросціла Людміле. Хіба гэта не радасць, калі ў дзяцей, якія самі ўжо даўно на пенсіі, жывая маці і кожную раніцу можна пачуць у тэлефоннай трубцы яе голас: «Ну як ты там, дачушка?» А яшчэ сабрацца і пайсці да яе, паласавацца любімым пірагом з чаем, паслухаць успаміны, падзяліцца навінамі. Успомніліся словы з кранальнай песні «Если мать ещё живая, счастлив ты, что на Земле есть кому, переживая, помолиться о тебе».

А дзеці Ніны Васільеўны моляцца пра тое, каб яе зямны шлях доўжыўся яшчэ не адзін год.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.