2 красавіка ў календары пазначана як Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Але 2.04 з’яўляецца яшчэ адной, не менш важнай датай — Сусветным днём распаўсюджання інфармацыі аб праблеме аўтызму. Ён быў устаноўлены Генеральнай асамблеяй ААН у 2007 годзе ў сувязі з беспрэцэдэнтным ростам на планеце колькасці людзей з расстройствам аўтыстычнага спектра (РАС).
Аўтызм часта называюць хваробай цывілізацыі, бо на яго пакутуе кожны соты жыхар Зямлі, а колькасць дзяцей з аўтызмам штогод павялічваецца на 13%. Прычыны захворвання ўсё яшчэ даследуюцца, у ліку асноўных называюць генетычныя і экалагічныя — гэта значыць спадчыннасць і ўплыў навакольнага асяроддзя. Спосабаў вылечыць РАС пакуль няма. Аднак пры ранняй дыягностыцы і правільнай карэкціроўцы сімптомаў людзі з расстройствам аўтыстычнага спектра могуць сацыялізавацца — вучыцца ў звычайнай школе, мець сяброў, карыстацца камп’ютарам і мабільным тэлефонам, займацца творчасцю і спортам. Галоўнае для іх — разуменне і падтрымка навакольных.
Пастаўшчыну, як і Беларусь у цэлым, не абмінула праблема імклівага росту дзіцячага аўтызму. Калі ў 2023 годзе ў нашым раёне было выяўлена 15 малых з РАС, то ў 2024-м — ужо 26, праз год — 35. Зараз такі дыягназ пастаўлены 37 юным пастаўчанам. Але, па словах дырэктара цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Пастаўскага раёна Іны Краўчук, гэта лічба не адлюстроўвае рэальную сітуацыю. На самай справе дзяцей-аўтыстаў больш, проста ўсе яны яшчэ не выяўлены. Магчыма, дзесьці бацькі не бачаць, што з малым штосьці не так. У некаторых выпадках зацягнута ў часе падрыхтоўка дакументаў.
Усе дзеці з устаноўленым расстройствам аўтыстычнага спектра атрымліваюць карэкцыйна-педагагічную дапамогу. Адны навучаюцца дома на ўзроўні дашкольнай або агульнай сярэдняй адукацыі, іншыя — у інтэграваных класах школ і групах дзіцячых садоў. Чацвёра наведваюць карэкцыйны цэнтр, у тым ліку адзін з іх займаецца ў спецкласе. Праграма навучання такіх дзяцей залежыць ад таго, могуць яны або не знаходзіцца ў калектыве, а таксама ад ступені зніжэння інтэлекту. Пры гэтым у навучанні кожнага маса сваіх асаблівасцей.
Аўтызм — пастаяннае парушэнне ў развіцці нервовай сістэмы, якое праяўляецца ў раннім дзяцінстве, захоўваецца ў падлеткавым і дарослым узросце і не залежыць ад полу, расавай прыналежнасці і сацыяльна-эканамічнага статусу чалавека. Пры гэтым у хлопчыкаў ён сустракаецца прыкладна ў 4 разы часцей, чым у дзяўчынак.
— Спектр РАС настолькі шырокі, што няма аднолькавых дзяцей з аўтызмам, — кажа Іна Краўчук. — Педагагічныя прыёмы, эфектыўныя для аднаго, могуць зусім не падыходзіць іншаму. Таму ўсё будуецца выключна на індывідуальнай рабоце. Вельмі рэдка сустракаюцца дзеці з РАС, якія маюць абсалютна захаваны інтэлект. Але іх развіццё ўсё роўна скажонае. Яны могуць выдатна вучыцца ў школе, здзіўляць усіх геніяльнасцю сваіх выказванняў, глыбінёй ведаў у пэўнай галіне і пры гэтым адчуваць цяжкасці ў камунікацыі, губляцца ў элементарных рэчах.
Для любога дзіцяці з асаблівасцямі, і ў першую чаргу з РАС, вельмі важна стварыць спецыяльнае, камфортнае для яго, асяроддзе. Таму ва ўсіх школах і садах Пастаўшчыны, дзе вучацца і выхоўваюцца такія дзеці, ёсць куткі для зняцця псіхаэмацыянальнага напружання. Наладжана ўнутрыведамаснае ўзаемадзеянне ўстаноў адукацыі і карэкцыйнага цэнтра. Яны перадаюць адно аднаму інфармацыю пра аўтыстаў, якія прыйдуць да іх вучыцца, і кажуць, што для іх трэба падрыхтаваць. Таксама не першы год у раёне працуюць метадычныя аб’яднанні для настаўнікаў класаў інтэграванага навучання і выхавальнікаў, якія ажыццяўляюць персанальнае суправаджэнне дзіцяці з аўтыстычнымі парушэннямі.
Педагогі вучаць не толькі дзяцей з РАС, але і іх бацькоў: як узаемадзейнічаць з асаблівым сынам ці дачкой, наладзіць іх быт, спрасціць для малых свет і існаванне ў ім.
— Камусьці з дзяцей патрэбныя пастаянныя візуальныя падказкі — інфармацыйныя карткі, расклад дня. Камусьці неабходна структураваць прастору ў доме ці пакоі і вылучыць зоны для гульні, адпачынку, заняткаў, бо для многіх аўтыстаў важна, каб усё знаходзілася на сваіх месцах, — расказвала педагог-псіхолаг цэнтра Аксана Дарафейчык. — Спачатку мы спрабуем усё з дзіцем самі, а потым паказваем бацькам, як зрабіць гэта дома.
Елена Степанова, воспитатель, осуществляющий персональное сопровождение ребёнка с аутистическими нарушениями:
— Когда мы слышим слово «болезнь», мы представляем себе градусник, таблетки и путь к выздоровлению. Но есть состояния, которые не лечатся. Их можно только принимать и понимать. Именно к таким состояниям относится аутизм. Это не болезнь в классическом понимании — это нейроотличность. Мозг людей з аутизмом работает по другой «операционной системе». Если у большинства из нас «стоит» Windows, то у них — iOS. Система более сложная, требует особого подхода, но она абсолютно функциональна.
Аутисты имеют набор особенностей — в сенсорике, коммуникации, фокусе внимания. Так, гул ламп дневного света для нас — фон, для них — невыносимая боль. Отсюда и истерики детей в супермаркете. Это не плохое воспитание, а сенсорная перегрузка. Аутистам сложно считывать сарказм и социальные намёки. Зато они честны, прямолинейны и не способны на подлость. Они могут часами погружаться в тему, видеть детали, которые не замечает обычный человек. Благодаря этой особенности многие люди с аутизмом становятся выдающимися программистами, инженерами, художниками и учёными.
Врачи не лечат аутизм, они помогают справиться с сопутствующими трудностями: нарушениями речи, эпилепсией, тревожностью. А общество должно помочь создать среду, в которой особенный ребёнок или взрослый сможет жить полной жизнью. Если вы увидите малыша или подростка, который странно себя ведёт в транспорте или магазине, не спешите осуждать родителей: возможно, у ребёнка аутизм. И единственное, что ему сейчас нужно, — ваше спокойствие и понимание.
Алена Шапавалава

