Команда Поставской гимназии завоевала диплом I степени на областном экономическом турнире

Образование

3 дыпломам І ступені вярнулася на мінулым тыдні з абласнога інтэлектуальнага турніру «Эканамічныя веды — аснова паспяховага бізнесу» каманда Пастаўскай гімназіі ў складзе навучэнцаў 10 і 11 класаў Паліны Бурак, Мікіты Снапка, Дзіяны Счаснай, Дзяніса Турлы і Ксеніі Шалугінай.

Турнір, арганізатарамі якога выступілі галоўнае ўпраўленне па адукацыі Віцебскага аблвыканкама, Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі, Інкубатар малога прадпрымальніцтва ТАА «Прававая група «Закон і Парадак» і Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, пачаўся яшчэ ў лютым. Першы этап право­дзіўся ў фармаце анлайн-тэсціравання ў афіцыйнай групе палаца «ВКонтакте«. Удзел у ім прымалі каля 140 каманд з усяго паўночнага рэгіёна. З іх у фінал выйшлі 7 найлепшых, у ліку якіх аказаліся і пастаўскія гімназісты.

Команда Поставской гимназии завоевала диплом I степени на областном экономическом турнире

Сваю эрудыцыю і веды ў галіне эканомікі фіналісты дэманстравалі ў чатырох інтэ­лектуальных конкурсах. Спачатку трэба было разгадаць «Эканамічную крыжаванку», затым — хутка і правільна адказаць на пытанні «Мазгавога штурму» і «Медыяэканомікі». Па іх выніках былі вызначаны каманды, якія сустрэліся ў апошнім выпрабаванні «Суперфінал». У ім пастаўчанам супрацьстаялі прадстаўнікі гімназіі №1 Віцебска. І нашы землякі абыгралі іх!

— Пытанні ў фінале былі даволі складаныя, — расказвала трэнер каманды «Акулы бізнесу», настаўнік матэматыкі Пастаўскай гімназіі Ала Шырко. — Нават мы, педагогі, якія суправаджалі вучняў, не адразу маглі адказаць на некаторыя з іх. Нашы навучэнцы працавалі дружна. Было вельмі прыемна назіраць за іх зладжанай гульнёй. Яны слухалі адно аднаго, дапамагалі, падтрымлівалі.

Па словах Алы Уладзіміраўны, падрыхтоўка да турніру была дыферэнцыраваная. ­Адзін гімназіст рабіў упор на эканамічныя азначэнні, другі — на грашовыя адзінкі і рашэнне задач, трэці — на разгадванне рэбусаў і г.д. Дапамаглі заняткі па фінансавай адукаванасці з прадстаўнікамі ЦБП №230 ААТ «ААБ Беларусбанк», а таксама кансультацыі з трэнерам каманды.

Алена Шапавалава
Фота даслала Ала Шырко



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.