У пачатку мая на Віцебшчыне распачынаецца новы футбольны сезон сярод аматарскіх каманд 2-й лігі.
Генеральнай рэпетыцыяй перад чэмпіянатам стане ўдзел каманд у прэстыжным Веtera-Кубку Беларусі па футболе 2026/2027 года. У розыгрышы трафея, які выводзіць у Лігу канферэнцый UEFA, будуць удзельнічаць 67 клубаў.
Сапернік пастаўчан — леташні бронзавы прызёр «Полацк-2019». На стадыі 1/64 фіналу 2 мая ў 13.00 яны згуляюць на стадыёне «Спартак» у Полацку. У выпадку нічыёй пераможцу вызначаць у дадатковых таймах па 15 хвілін альбо ў серыі пенальці. Віцебскі «Газавік» згуляе з ФК «Міёры». Востае супрацьстаянне чакаецца ў паядынках «Новая Прыпяць» (Альшаны)—«Стэнлес» (Пінск), ФК «Шчучын»—«Нёман-Белкард» (Гродна), ГАЛХУ (Гомель)—МНПЗ (Мазыр), «Вілія» (Вілейка)—«Вікторыя» (Пухавічы), ФК «Горкі»—«Друць» (Бялынічы), «Энергетык» (Мінск)—БДУ (Мінск) і іншых парах. Далей пераможцы кубкавага турніру выходзяць на прафесійныя клубы 1-й лігі, а летам у барацьбу ўступіць вышэйшая ліга.
Пастаўчане пасля выезду ў Полацк у дзявяты раз у сваёй гісторыі выступяць на нацыянальным узроўні ў трэцяй па моцы лізе. Тут яны правялі ўжо 138 паядынкаў і атрымалі 60 перамог, 19 разоў згулялі ўнічыю і пацярпелі 56 паражэнняў пры розніцы мячоў 242-245. На іх рахунку «золата» ў сезоне 2007 года, бронзавыя медалі два гады назад і двойчы выхад у абласны фінал розыгрышу Кубка рэгіёнаў Беларусі па футболе. Сёлета ФСК «Паставы» зноў згуляе на папярэднім рэгіянальным этапе ў паўночным дывізіёне «Віцебскі» ў наймацнейшай групе «А» з 8 каманд.
Уладзімір Шык

