У Паставах працуе часовая экспазіцыя «Радасць — імя вечнае»

Культура

2 красавіка палац Тызенгаўзаў гасцінна расчыніў дзверы для асаблівай падзеі. Тут, у выставачнай зале 4 (падвальныя памяшканні палаца) раённага краязнаўчага музея, адкрылася часовая экспазіцыя  «Радасць — імя вечнае», якая прывезла ў райцэнтр часцінку духоўнай велічы полацкай зямлі. Выстава складаецца з прадметаў музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

У Паставах працуе часовая экспазіцыя "Радасць — імя вечнае"

У Паставах працуе часовая экспазіцыя "Радасць — імя вечнае"

Экспазіцыя прысвечана вобразу святой Еўфрасінні Полацкай  — жанчыны, якая стала сімвалам беларускага асветніцтва і духоўнай моцы. Сама назва выставы адсылае нас да каранёў: імя Еўфрасіння паходзіць ад старажытнагрэчаскага слова «эўфрасіна», што азначае «ра­дасць». І гэтая радасць сапраўды адчуваецца ў кожным экспанаце.

У Паставах працуе часовая экспазіцыя "Радасць — імя вечнае"

У Паставах працуе часовая экспазіцыя "Радасць — імя вечнае"

Праходзячы па выставачнай зале, наведвальнікі ўбачаць, як вобраз прападобнай натхняў майстроў розных пакаленняў. Сярод аўтараў такія вядомыя імёны, як Сяргей Гумілеўскі, Віктар Букацін, Фелікс Гумен, Арлен Кашкурэвіч, Юрый Ерышаў. У экспазіцыі прадстаўлены велічныя творы жывапісу, тонкія графічныя аркушы, выразныя скульптуры. Кожны твор — гэта спроба асэнсаваць уклад асветніцы, якая стаяла ля вытокаў беларускай культуры. Еўфрасіння не проста перапісвала і перакладала богаслужэбныя кнігі і будавала храмы — яна стварала падмурак для агульначалавечых каштоўнасцей, якія і сёння яднаюць народы.

У Паставах працуе часовая экспазіцыя "Радасць — імя вечнае"

У Паставах працуе часовая экспазіцыя "Радасць — імя вечнае"

У творах сучасных мастакоў шэдэўры архітэктуры і іканаграфіі, створаныя з удзелам святой, ажываюць, нагадваючы нам пра вечнае. Гэта не проста мастацкая выстава, а магчымасць дакрануцца да вытокаў нашай ідэнтычнасці.

У Паставах працуе часовая экспазіцыя "Радасць — імя вечнае"

У Паставах працуе часовая экспазіцыя "Радасць — імя вечнае"

— Гэты год для нас асабліва сімвалічны, бо Паставы — культурная сталіца Беларусі. Тут ужо адбылося мноства мерапрыемстваў: ад маштабных да камерных. А колькі іх яшчэ адбудзецца! Да нас прыязджаюць найлепшыя выставы і творчыя калектывы, што дазваляе ў поўнай меры пазнаёміцца ​​з нашай агульнай гісторыка-культурнай спадчынай. Гэта ўнікальная магчымасць дакрануцца да багатай культуры краіны, не пакідаючы роднага горада, — адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Юлія Чагарына.

У Паставах працуе часовая экспазіцыя "Радасць — імя вечнае"

У Паставах працуе часовая экспазіцыя "Радасць — імя вечнае"

Жыхары і госці горада мо­гуць наведаць выставу да 5 мая і адчуць гэтую «вечную ра­дасць». Не прапусціце магчымасці ўбачыць унікальныя прадметы музейнага збору сваімі вачыма!

Крысціна Рубель



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.