В пятый раз в истории: поставский «Атлант» завоевал серебро чемпионата Беларуси по волейболу

Главное Спорт и туризм

У мінулыя выхадныя ў Гомелі і Салігорску завяршыўся чэмпіянат краіны сярод мужчынскіх каманд 1-й лігі. Пры вострай канкурэнцыі пастаўчане пяты раз у сваёй гісторыі выйгралі сярэбраныя медалі.

Драматычная развязка

«Легіён-2» (Гродна) — «Атлант» (Паставы) – 2:3

1/2 фіналу. 2:3 (25:23; 17:25; 25:23; 12:25; 19:21)

Паўфінальны матч супраць гродзенскага «Легіёна-2» выдаўся неверагодна напружаным. Сапернікі гулялі нароўні. У чацвёртым сэце на пляцоўцы поўнасцю дамінаваў «Атлант». Наш даігроўшчык Аляксандр Пятрэвіч тройчы падаў навылет, трапна атакаваў з абодвух флангаў і прынёс камандзе 25 выніковых балаў.

У заключным, скарочаным сэце спачатку пастаўчане выйшлі наперад (4:1). Але сапернік ліквідаваў адставанне і павёў у ліку (10:12). Пасля тайм-аўта наша каманда зраўняла лік. Пераможную кропку на падачах Руслана Сімагасціцкага паставіў наш блок, а заключную падачу Руслана сапернік не прыняў.

Пастаўчане сталі першымі фіналістамі, а іх сапернікам у спрэчцы за золата — гомельскі «Газавік», які вечарам адолеў (3:0) дзеючага чэмпіёна з Барысава.

В пятый раз в истории: поставский «Атлант» завоевал серебро чемпионата Беларуси по волейболу

Слабей у канцоўках

«Атлант» (Паставы) — «Газавік-Гомель» – 0:3

Матч за 1-е месца. 0:3 (22:25; 21:25; 23:25)

У вырашальным матчы за золата сышліся прэтэндэнты на тытул трохразовага чэмпіёна 1-й лігі. Пастаўчане выйшлі на пляцоўку ў добрым настроі: галоўную задачу — выхад у фінал — яны выканалі напярэдадні. Сапернік нікому не саступіў, выйграў 21 матч. «Атлант» таксама прадэманстраваў, што прабіўся ў фінал заслужана. Гульня праходзіла ў роўнай барацьбе. Ролю лідара ў нашым складзе ўзяў на сябе даігроўшчык Аляксей Трацэўскі, які стаў самым выніковым іграком матча (20 балаў). Ва ўсіх трох партыях падзеі развіваліся па аднолькавым сцэнарыі: па чарзе каманды выходзілі наперад, але ў канцоўках гамяльчане дзейнічалі больш магутна і беспамылкова. Нягледзячы на намаганні нашага блока, сапернік змог даціснуць пастаўчан і праз год вярнуў сабе званне чэмпіёна.



Аляксандр Зарэцкі, капітан каманды

— Мы аддалі шмат сіл, але шчаслівыя, што апраўдалі надзеі нашых шматлікіх прыхільнікаў. Сезон атрымаўся захапляльным. Асабліва ў Паставах адчувалі вялікую падтрымку. Прыемна, што і ў іншых гарадах прыходзілі людзі, якія за нас перажывалі.


Павел Вавінскі, галоўны трэнер каманды

— Для каманды з невялікага райцэнтра стаць другімі ў Беларусі — бліскучае дасягненне. Да сярэбраных узнагарод калектыў ішоў мэтанакіравана на працягу шасці сезонаў. Праведзена вялікая работа, падрыхтаваны шэраг ігракоў, якія загулялі ў вышэйшай лізе. Мы ўдзячныя кіраўніцтву раёна, усім, хто нас падтрымліваў. Удалося сфарміраваць дружны, моцны калектыў, які дабіўся свайго і даказаў, што пастаўская школа валейбола па-ранейшаму адна з наймацнейшых у краіне.



Уладзімір Шык
Фота даслала Інэса Лабуць



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.