В Поставах определили лучших юных инспекторов дорожного движения

Безопасность

7 красавіка на базе СШ 1 Пастаў прайшоў рэгіянальны этап злёту-конкурсу юных інспектараў дарожнага руху, які сабраў 9 самых моцных каманд з Пастаўскага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Міёрскага, Шаркаўшчынскага, Полацкага раёнаў і г. Наваполацка. Пастаўшчыну на спаборніцтвах прадстаўляла зборная Дунілавіцкай СШ.

В Поставах определили лучших юных инспекторов дорожного движения

Перад пачаткам конкурсных выпрабаванняў удзельнікаў каманд — а ў іх склад увахо­дзілі 4 хлопчыкі і 4 дзяўчынкі ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў — віталі начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Павел Трава і начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама Надзея Каспяровіч. Яны выказалі ўпэўненасць у тым, што злёт будзе карысным для ўдзельнікаў і цікавым для балельшчыкаў, падзякавалі ЮІДРаўцам за тое, што вучаць правілы дарожнага руху самі і навучаюць іншых, пажадалі ім удачы ў конкурсах.

В Поставах определили лучших юных инспекторов дорожного движения

Затым каманды атрымалі маршрутныя лісты і адправіліся дэманстраваць свае веды і навыкі. Усяго іх чакалі 4 выпрабаванні. Падчас тэарэтычнага экзамену на веданне правіл дарожнага руху юныя інспектары павінны былі правільна і хутка адказаць на 10 пытанняў тэсту, не спісваючы і не падказваючы адно аднаму, — за гэта налічваліся штрафныя балы. У фігурным ваджэнні веласіпеда — віртуозна пераадолець 9 перашкод: праехаць праз вароты з рухомымі стойкамі, калідор з доўгіх досак, жэлаб, масток, «змейку» і «кракадзіла», развярнуцца ў квадраце, перанесці з адной тумбы на другую «шклянку» і спыніцца на месцы, не збіўшы дошчачку. За выкананнем элементаў уважліва сачылі інспектары абласной ДАІ. У медыцынскім конкурсе, які ацэньвалі прадстаўнікі Беларускага Чырвонага Крыжа, трэба было аказаць першую дапамогу пацярпелым пры тэрмічным апёку, страце свядомасці і пранікненні ў цела іншароднага прадмета ў выніку няшчаснага выпадку. Суддзі маглі таксама папрасіць школьнікаў адказаць на дадатковыя пытанні па тэме. Акрамя таго, вучні прэзентавалі навучальныя пазнавальныя праграмы для сваіх равеснікаў працягласцю да 15 хвілін і прадставілі журы плакаты сацыяльнай рэкламы па бяспецы дарожнага руху.

В Поставах определили лучших юных инспекторов дорожного движения

Пераможцаў выбіралі ў індывідуальным і камандным заліку ў кожнай намінацыі і па выніках усяго конкурсу. Дунілавіцкія школьнікі заваявалі тры дыпломы. Наша каманда стала найлепшай у аказанні першай дапамогі пацярпелым. А адзін з яе прадстаўнікоў — Ягор Казловіч — адзначаны індывідуальна ў гэтай намінацыі і ў прэзентацыі навучальнай пазнавальнай праграмы. Ну а на абласны злёт-конкурс у Лужасна паедуць навучэнцы СШ №2 Докшыц, якія занялі агульнае 1-е месца, Ахрэмаўскай СШ Браслаўскага раёна (2-е месца) і СШ №2 Верхнядзвінска (3-е месца).

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.