В Поставском районе продолжается республиканская акция «Лес! Дабро! Парадак!»

Природа

У межах рэспубліканскай акцыі «Лес! Дабро! Парадак!» у пятніцу зялёны дэсант высадзіўся на лясной дзялянцы каля вёскі Чарты.

Сюды прыбылі ваеннаслужачыя пагранкамендатуры «Паставы», аддзялення пагранічнага кантролю «Мольдзевічы», работнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Пастаўскім раёне, Пастаўскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС, райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Кіраваў работамі інжынер па лесааднаўленні і меліярацыі лясгаса Віталій Хаткевіч. Спачатку ён правёў інструктаж па тэхніцы бяспекі, затым удзельнікі акцыі атрымалі інвентар. Мужчыны ўзброіліся мячамі Колесава, жанчыны набралі са­джанцаў. Прадстаўнік лясгаса нагадаў правілы пасадкі дрэўцаў, і работа закіпела.

В Поставском районе продолжается республиканская акция «Лес! Дабро! Парадак!»

В Поставском районе продолжается республиканская акция «Лес! Дабро! Парадак!»

З аддзялення пагранічнага кантролю «Мольдзевічы» сюды былі камандзіраваныя Аляксандр Гузянкоў, Андрэй Трацяк, Раман Алімаў, Сяргей Райчонак, Ігар Лынкоў і Алена Дзіковіч. Побач працавалі ваеннаслужачыя тэрміновай службы з мабільнай заставы пагранкамендатуры. Мікіту Сачышыну і Радзівону Яфрэменку да звальнення ў запас на той дзень заставалася 20 дзён. Надзея на хуткую сустрэчу з роднымі дадавала настрою і садзейнічала рабоце.

— Любая акцыя аб’ядноўвае людзей, — гаварылі добраахвотнікі. — Сёння мы высадзім сотні маладых саджанцаў. Праз гады яны стануць прыгожымі дрэвамі. Гэта не проста праца на свежым паветры ў цудоўнае надвор’е — гэта ўклад ў будучыню наступных пакаленняў.

В Поставском районе продолжается республиканская акция «Лес! Дабро! Парадак!»

В Поставском районе продолжается республиканская акция «Лес! Дабро! Парадак!»

В Поставском районе продолжается республиканская акция «Лес! Дабро! Парадак!»

У мінулым годзе тут выразалі лес. Восенню склалі план пасадкі і падрыхтавалі дзялянку плошчай 6,5 гектара. Высаджвалі па прынцыпе: тры рады бярозы і сем — сасны, вырашчанай з насення палепшанай селекцыі. Сёлета яшчэ практыкуюць пасеў дрэў. Гэту работу на вызначанай тэрыторыі правялі ў Груздаўскім лясніцтве, цяпер вядуць у Лынтупскім. ­Адзін чалавек за дзень можа засеяць немалую плошчу. Да канца вясны насенне ўзыдзе і пачнуцца работы па доглядзе пасеваў.

В Поставском районе продолжается республиканская акция «Лес! Дабро! Парадак!»

В Поставском районе продолжается республиканская акция «Лес! Дабро! Парадак!»

Акцыя «Лес! Дабро! Парадак!» прадоўжыцца па 18 красавіка. Далучыцца да яе і дапамагчы лясніцтвам у навядзенні парадку ў лясных масівах уздоўж аўтамабільных дарог, добраўпарадкаванні месцаў адпачынку, пасадцы лесу можа кожны нераўнадушны жыхар Пастаўшчыны.

Пра сваё жаданне трэба загадзя паведаміць у адно з бліжэйшых да вашага месца жыхарства лясніцтваў або патэлефанаваўшы намесніку дырэктара па ідэалагічнай рабоце лясгаса Аляксандру Іванькову на нумар 8-033-358-38-66.

В Поставском районе продолжается республиканская акция «Лес! Дабро! Парадак!»

В Поставском районе продолжается республиканская акция «Лес! Дабро! Парадак!»

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.