Фоторепортаж: Последний звонок в средней школе №2 им. Н.М. Осененко

Образование

У мінулую суботу раніцай двары ўсіх школ Пастаўшчыны, а пад вечар — галоўная плошча горада нагадвалі растрывожаныя пчаліныя вуллі. Дзясяткі, а дзесьці сотні вучняў, бацькоў і настаўнікаў, святочная мітусня, кветкі і паветраныя шары, шчырыя пажаданні, музыка і ўсмешкі — такімі былі галоўныя штрыхі ўрачыстых лінеек з нагоды заканчэння чарговага навучальнага года і раённага свята апошняга званка.

Школа застанецца ў сэрцы

Школьныя лінейкі сабралі не толькі вучняў, іх родных і педагогаў. У кожную ўстанову адукацыі па традыцыі адправіліся прадстаўнікі ўлады, кіраўнікі прадпрыемстваў, грамадскіх аб’яднанняў і воінскіх часцей, з якімі ўзаемадзейнічаюць школы. У СШ №2 г. Паставы імя Н. М. Асяненкі, дзе пабывала карэспандэнт «ПК», завіталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Юлія Чагарына і старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Грачанік.

Фоторепортаж: Последний звонок в средней школе №2 им. Н.М. Осененко

Фоторепортаж: Последний звонок в средней школе №2 им. Н.М. Осененко

Ганаровымі гасцямі адчувалі сябе і 24 выпускнікі 11 класа, якіх разам з класным кіраўніком Інай Гутар пад гучныя апладысменты прысутных запрасілі ў школьны двор, а таксама 57 9-класнікаў. Частка іх пакіне школу, каб прадоўжыць вучобу ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Звяртаючыся да выпускнікоў, дырэктар школы Наталля Кісялёва адзначыла: з апошнім школьным званком для юнакоў і дзяўчат пачынаецца самы важны і адказны этап у жыцці — выбар прафесіі. Яна пажадала ім пераадолець цяжкасці на шляху і ажыццявіць намечанае, прызнаўшыся: шчыра верыць у тое, што ў маладых людзей усё атрымаецца.

Фоторепортаж: Последний звонок в средней школе №2 им. Н.М. Осененко

Фоторепортаж: Последний звонок в средней школе №2 им. Н.М. Осененко

У нас цудоўныя і таленавітыя выпускнікі, — гаварыла Наталля Сяргееўна. — Сярод навучэнцаў 11 класа  ёсць прэтэндэнты на залаты і сярэбраны медалі. Гэта Марк Палякоўскі і Мікіта Рабухін. Марк — уладальнік дыплома ІІІ ступені абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Антон Шкода — прызёр абласной навукова-практычнай канферэнцыі. Рэната Бартось і Міхаіл Кустрэй — шматразовыя прызёры абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў па арыентаванні і спартыўным турызме. А Міхаіл Сіўчак — пераможца абласных спартыўных спаборніцтваў.

Фоторепортаж: Последний звонок в средней школе №2 им. Н.М. Осененко

Фоторепортаж: Последний звонок в средней школе №2 им. Н.М. Осененко

Ім і іншым выдатнікам, якіх па выніках навучальнага года ў школе 33, уручылі Ганаровыя граматы. Баць­кі выпускнікоў атрымалі Па­дзякі кіраўніцтва школы.

Паспяхова здаць экзамены, паступіць у выбраныя навучальныя ўстановы і знайсці сябе ў жыцці зычылі галоўным віноўнікам урачыстасці таксама Юлія Чагарына і Людміла Грачанік. Абедзве яны з’яўляюцца выпускніцамі СШ №2 і з гордасцю нясуць гэта званне, лічачы другую гарадскую найлепшай у раёне. Юлія Вячаславаўна выканала прыемную для яе місію — уручыла Наталлі Кісялёвай Падзяку Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, якой школа адзначана за ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе на найлепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўным калектыве сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Фоторепортаж: Последний звонок в средней школе №2 им. Н.М. Осененко

Фоторепортаж: Последний звонок в средней школе №2 им. Н.М. Осененко

Было дадзена слова і 11-класнікам. Яны падзякавалі педагогам за атрыманыя веды і навуку жыцця, паабяцалі не забыць усё, чаму вучылі ў школе, зберагчы яе ў сэрцы і не раз вярнуцца сюды. Шчыры дзякуй сказалі бацькам за клопат і падтрымку. Уступаючы ў дарослае жыццё, выпускнікі адпусцілі ў неба паветраныя шары са сваімі дзіцячымі марамі і станцавалі свой першы вальс. Пасля гэтага для іх прагучаў апошні школьны званок. Яго далі Антон Шкода і Рэната Бартось. Развітваючыся, юнакі і дзяўчаты за руку з бацькамі і класным кіраўніком, як 11 гадоў назад, зрабілі круг гонару па школьным двары і ў апошні раз увайшлі ў школу ў якасці вучняў.

Фоторепортаж: Последний звонок в средней школе №2 им. Н.М. Осененко

Фоторепортаж: Последний звонок в средней школе №2 им. Н.М. Осененко

Больше фото в группах в ОК и ВК

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.