Фоторепортаж: Районный праздник «Последний звонок-2026» в Поставах

Главное Образование

Вечарам 23 мая 11-класнікі ўсіх школ раёна — а іх сёлета 164 — сабраліся на плошчы Леніна ў Паставах на свята апошняга званка. Яно пачалося з урачыстага параду выпускнікоў і традыцыйнага ўзнагароджання найлепшых вучняў, якія ўпартай працай і імкненнем да ведаў праславілі свае ўстановы адукацыі і Пастаўскі раён. Такіх аказалася аж 20 чалавек, у тым ліку 5 11-класнікаў. У гэтым навучальным годзе нашы вучні заваявалі 11 дыпломаў на абласным і 3 — на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, 6 дыпломаў на абласных этапах конкурсаў даследчага характару, 5 — на абласных і 3 — на рэспубліканскіх спартыўных спаборніцтвах. Разам з пераможцамі ўшанавалі іх настаўнікаў і бацькоў.

Фоторепортаж: Районный праздник "Последний звонок-2026" в Поставах

Фоторепортаж: Районный праздник "Последний звонок-2026" в Поставах

Заслужаныя ўзнагароды ад райвыканкама ўручыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Кісялёў. Ён таксама павіншаваў тых, хто пакідае школу. У сваім выступленні Юрый Мікалаевіч зрабіў акцэнт на выключнай важнасці школы, якая закладвае фундамент асобы чалавека, не проста дае веды, а вучыць дзяцей вучыцца, паважаць адно аднаго, сябраваць, цаніць тых, хто побач.

Фоторепортаж: Районный праздник "Последний звонок-2026" в Поставах

Сёлета ў Пастаўскім раёне са школай развіталіся 164 адзінаццаці­класнікі. Наперадзе ў маладых людзей — выпускныя выпрабаванні і дарога ў дарослае жыццё.

Фоторепортаж: Районный праздник "Последний звонок-2026" в Поставах

Дарагія выпускнікі! — звярнуўся ён да 11-класнікаў. — 11 школьных гадоў вы спасцігалі азы навук, пад кіраўніцтвам мудрых настаўнікаў і пры падтрымцы бацькоў вывучылі многія прадметы, у тым ліку гераічную гісторыю Беларусі. Вы ведаеце, якой цаной заваявана мірнае неба над намі. Усё, што ёсць у нашай краіне, створана многімі пакаленнямі беларусаў. І ваша задача — не проста захаваць гэта, а прымножыць. Будзьце патрыётамі і годнымі грамадзянамі Радзімы. І памятайце: вы заўсёды зможаце рэалізаваць свой патэнцыял на роднай Пастаўшчыне.

Шчырыя словы падзякі кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна адрасаваў настаўнікам і бацькам, якія вялі вучняў у краіну ведаў, выхоўвалі іх, раздзялялі радасць перамог і горыч няўдач.

Фоторепортаж: Районный праздник "Последний звонок-2026" в Поставах

Фоторепортаж: Районный праздник "Последний звонок-2026" в Поставах

З віншаваннямі да выпускнікоў звярнуліся таксама першы сакратар райкама БРСМ Лізавета Загурская і маці выпускніцы Лынтупскай СШ Ірына Лешчык. Маладзёжны лідар раёна ўручыла самым актыўным юнакам і дзяўчатам з усіх устаноў адукацыі рэкамендацыі для паступлення ў ВНУ.

Фоторепортаж: Районный праздник "Последний звонок-2026" в Поставах

Фоторепортаж: Районный праздник "Последний звонок-2026" в Поставах

Віншаванні і ўзнагароджанні перапляталіся з музыкай і песнямі. У якасці вядучых свята і артыстаў на сцэну выходзілі самі выпускнікі. Яркім момантам вечара стала ўзняцце ў неба 164 адпушчаных 11-класнікамі паветраных шароў. Гэтаму папярэднічала невялікая пастаноўка. У ёй у імправізаваных варотах школы выпускніца сустрэлася тварам у твар з сабою першакласніцай. Не менш кранальнай была і дзея з рознакаляровымі стужкамі. Іх класныя кіраўнікі працягнулі сваім вучням як сімвалы нябачнай сувязі з імі на працягу школьных гадоў, а з гукамі апошняга званка выпускнікі адпусцілі стужкі. Цікава было назіраць за тым, як 11-класнікі танцуюць з бацькамі і педагогамі. А ў канцы вечара ўсе выпускнікі закружыліся па плошчы ў развітальным школьным вальсе.

Фоторепортаж: Районный праздник "Последний звонок-2026" в Поставах

Фоторепортаж: Районный праздник "Последний звонок-2026" в Поставах

Больше фото в группах в ОК и ВК

Алена Шапавалава
Фота Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.