Пошаговая инструкция Эдуарда Прусса: как без потери времени проходить медосмотры и комиссии в Поставской ЦРБ

Важное Здравоохранение

Амаль кожнаму даросламу жыхару раёна перыядычна даводзіцца праходзіць медыцынскія агляды і камісіі. Пры гэтым многія, прыйшоўшы ў паліклініку, не ведаюць, што ім трэба мець, куды і калі звяртацца. У выніку марнуюць час і псуюць нервы сабе і медработнікам. Як правільна дзейнічаць у розных выпадках, карэспандэнт «ПК» Алена Шапавалава пацікавілася ва ўрача-афтальмолага (загадчыка) паліклінікі Пастаўскай ЦРБ Эдуарда ПРУССА.

Пошаговая инструкция Эдуарда Прусса: как без потери времени проходить медосмотры и комиссии в Поставской ЦРБ

Пошаговая инструкция Эдуарда Прусса: как без потери времени проходить медосмотры и комиссии в Поставской ЦРБ— Эдуард Сямёнавіч, з чаго трэба пачы­наць прахо­джанне медаглядаў і камісій?

— З дыспансерызацыі, яна — аснова ўсяго. Асобы ва ўзросце ад 18 да 39 гадоў уключна павінны праходзіць яе адзін раз на тры гады, тыя, каму споўнілася 40, — штогод. Для гэтага неабходна звярнуцца да ўрача агульнай практыкі па месцы жыхарства або рэгістрацыі, пры сабе мець дакумент, які засведчвае асобу: пашпарт грамадзяніна Беларусі ці ID-карту, дазвол на пражыванне або пасведчанне бежанца. У паліклініцы цэнтральнай раённай бальніцы дыспансерызацыя праводзіцца ў кабінеце №15 па талоннай сістэме, час прыёму — з 8.00 да 16.00.

Пошаговая инструкция Эдуарда Прусса: как без потери времени проходить медосмотры и комиссии в Поставской ЦРБ— Які наступны крок?

— Калі вы працуеце і вам трэба прайсці перыядычны абавязковы медагляд, у вызначаны для вашай арганізацыі дзень з вынікамі дыспансерызацыі і пасведчаннем асобы звяртаецеся ў рэгістратуру паліклінікі ЦРБ для афармлення пашпартнай часткі медыцынскай даведкі і ў кабінет №2, каб заказаць карту амбулаторнага пацыента. Час работы гэтага кабінета з дадзенай катэгорыяй грамадзян — з 8.00 да 11.00, акрамя аўторка. Далейшае праходжанне камісіі залежыць ад многіх аспектаў: стану здароўя, аб’ёму неабходных даследаванняў і інш. Спецыялісты аддзялення прафілактыкі растлумачаць вам алгарытм дзеянняў у індывідуальным парадку.

Бывае, што прайсці камісію цэнтралізавана ў вызначаны дзень не атрымліваецца. Гэта можна зрабіць у іншы час на агульных падставах па талоннай сістэме. Тады ў кабінет №2 трэба звяртацца з 11.00 да 13.00.

Пошаговая инструкция Эдуарда Прусса: как без потери времени проходить медосмотры и комиссии в Поставской ЦРБ— А калі чалавек толькі ўладкоўваецца на работу?

— У такім выпадку пасля праходжання дыспансерызацыі трэба заказаць талон у рэгістратуры і прыйсці ў паліклініку ў назначаны дзень, ва ўказаны час. Спецыялісты кабінета №2 прымуць вас таксама з 11.00 да 13.00.

Для тых, хто збіраецца працаваць у арганізацыях грамадскага харчавання і гандлю, на базах і складах харчовых тавараў, уключаючы вытворчую практыку навучэнцаў і студэнтаў, медкамісія праводзіцца па аўторках у кабінеце №2 з 8.00 да 11.00 па жывой чарзе. Заказ карты амбулаторнага пацыента і афармленне пашпартнай часткі медыцынскай даведкі — у рэгістратуры з 7.00 у дзень праходжання камісіі. Такім асобам, акрамя дыспансерызацыі, загадзя неабходна прайсці абследаванне ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Пошаговая инструкция Эдуарда Прусса: как без потери времени проходить медосмотры и комиссии в Поставской ЦРБ— З кожным годам у раёне павялічваецца колькасць аўтатранспарту і вадзіцеляў. Нямала і аматараў палявання, якім таксама патрабуецца медыцынская даведка, каб атрымаць дазвол на валоданне зброяй. Які алгарытм дзеянняў для іх?

— Калі вы плануеце прайсці вадзіцельскую камісію або камісію на права валодання зброяй, зноў жа пачніце з дыспансерызацыі. Затым запішыцеся ў рэгістратуры і туды ж звярніцеся ў назначаны дзень, ва ўказаны час для афамлення пашпартнай часткі медыцынскай даведкі. Пры гэтым вадзіцелям пры сабе трэба мець дазвол ад урача агульнай практыкі.

Графік работы спецыялістаў камісій наступны. Тэрапеўт, хірург, афтальмолаг і неўролаг прымаюць з панядзелка па чацвер з 14.00 да 15.00, у пятніцу — з 8.00 да 10.00. Псіхіятр-нарколаг для вадзіцельскай камісіі вядзе прыём у паліклініцы ЦРБ штодзень, акрамя суботы і нядзелі, з 8.00 да 11.00. Пазней, да 16.00, да яго можна трапіць па адрасе: вул. Вакзальная, 31. Тых, хто прахо­дзіць камісію для валодання зброяй, ён і псіхолаг пры­муць штодзень, акрамя суботы і нядзелі, з 8.00 да 16.00 таксама па вуліцы Вакзальнай. Талон у дадзеным выпадку не патрэбны.

Хачу папярэдзіць: у графіку прыёму ўрачоў могуць быць змяненні, і звярнуць увагу на тое, што дзве гэтыя камісіі платныя. Плата за іх праходжанне прымаецца ў касе на 4-м паверсе паліклінікі. Па любых пытаннях, якія вас цікавяць, кансультуйцеся ў рэгістратуры паліклінікі непасрэдна або па нумары 2-11-57.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.