«Wi-Fi на колесах» и продукты без наценки: репортаж из почтового авто, который ждут в 20 деревнях

Общество

Сёння – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі

Па асфальтаваных і гравійных дарогах балаёўскай зоны імчыць аўтамабіль «Белпошты», за рулём якога Іван Казаровец, а ў кабіне разам з ім начальнік перасоўнага аддзялення паштовай сувязі 2 Пастаўскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Вольга Протас.

Іх працоўны дзень пачынаецца задоўга да васьмі гадзін: да ад’езду правяраецца спраўнасць машыны і абсталявання, рыхтуюцца суправаджальныя дакументы, загружаюцца тавары, пасылкі, перыёдыка… І толькі пасля — у дарогу.

У зоне абслугоўвання экіпажа больш за 20 населеных пунктаў і каля тысячы чалавек. У кожную вёску машына даязджае па распрацаваным графіку пяць разоў на тыдзень, акрамя нядзелі і панядзелка. Стацыянарныя стаянкі арганізаваны ў Андронах, Балаях і іншых вёсках. З часам прыезду можна азнаёміцца на спецыяльных таблічках. Падчас прыпынку Вольга выплачвае пенсію, афармляе падпіску на перыёдыку, дастаўляе яе па адрасах. Паштовы аўтамабіль мае ўсё не­аб­ход­нае аб­ста­ля­ван­не (камп’ютар, счыт­валь­нік бан­каў­скіх пла­цёж­ных карт, ма­дэм, элект­рон­ныя ва­гі і іншае), каб за­бяс­пе­чыць на­сель­ніц­тва поў­ным спект­рам па­слуг. Тут можна адправіць электронны перавод, пісьмо альбо пасылку, аплаціць камунальныя паслугі, папоўніць рахунак на мабільным тэлефоне, аформіць страхоўку альбо банкаўскі рахунак, купіць неабходныя тавары паўся­дзённага попыту, атрымаць пенсію, а таксама зняць грошы з пластыкавай карткі ці разлічыцца пры яе дапамозе. Большасць наведвальнікаў набываюць на перасоўнай пошце прадукты харчавання, бо ні ў адной з аддаленых маланаселеных вёсак няма магазіна.

«Wi-Fi на колесах» и продукты без наценки: репортаж из почтового авто, который ждут в 20 деревнях

Іван Казаровец у паштовай сувязі працуе 17 гадоў, 6 з іх у адным экіпажы з Вольгай Протас. І ўвесь час па нязменным маршруце. Яны добра ведаюць сваіх кліентаў, іх запыты.

— Тандэм атрымаўся цудоўны! — гаварыла намеснік начальніка Пастаўскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Ірына Нікіфаровіч. — Вольга ветлівая, старанная, адказная. Хутка выконвае ўсе аперацыі, актыўна рэкламуе новыя паштовыя паслугі. У Івана заўсёды ў спраўным стане аўтамабіль. Вадзіцель дапамагае з загрузкай тавару, у іншых справах. Не менш за начальніка хвалюецца, каб свое­часова выканаць усе просьбы лю­дзей, задаволіць іх патрэбы.

А яны самыя розныя. Акрамя прадуктаў харчавання, вяскоўцы часам заказваюць прамысловыя тавары, бытавую тэхніку. «Белпошта» выканае любы заказ.

— Мы — адзіная нітачка, якая звязвае пажылых вяскоўцаў са светам, — расказвалі работнікі ПАПС. — З нецярпеннем чакаюць раённую газету, з якой даведваюцца пра падзеі, што адбываюцца на Пастаўшчыне. І ў нас цікавяцца тым, што новага ў горадзе. Калі маладыя ўсю інфармацыю чэрпа­юць з інтэрнэту, то мы для пажылых своеасаблівы wi-fi на колах. Яны сваімі навінамі падзеляцца, пра штосьці ў нас распытаюць, пра свае радасці і праблемы раскажуць.

Некаторыя часам прыхо­дзяць да паштовай машыны, каб толькі пагутарыць. Вяскоўцы задаволеныя шырокім спектрам паслуг, якія аказвае перасоўнае аддзяленне паштовай сувязі, свежай і якаснай прадукцыяй па прымальных цэнах, ветлівасцю, увагай і кампетэнтнасцю работнікаў. А яны сваёй адкрытасцю, душэўнай цеплынёй умеюць знаходзіць агульную мову з людзьмі.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.