«Дарить нельзя отказать»: Врач-трансфузиолог Поставской ЦРБ — о тихом подвиге доноров и спасении жизней

Здравоохранение

Штогод 14 чэрвеня ў свеце адзначаецца Сусветны дзень донара крыві. Для Беларусі ён мае асаблівае значэнне. У нашай краіне донарства — не проста медыцынская працэдура, гэта культура ўзаемадапамогі, якая аб’ядноўвае тысячы людзей самых розных прафесій і ўзростаў.

Напярэдадні даты карэспандэнт «ПК» Алена Шапавалава гутарыць з урачом-трансфузіёлагам Пастаўскай ЦРБ Марынай Кішко.

«Дарить нельзя отказать»: Врач-трансфузиолог Поставской ЦРБ — о тихом подвиге доноров и спасении жизней

«Дарить нельзя отказать»: Врач-трансфузиолог Поставской ЦРБ — о тихом подвиге доноров и спасении жизней— Марына Генадзьеўна, хто такія донары?

— Гэта звычайныя людзі: студэнты, офісныя і медыцынскія работнікі, вадзіцелі, настаўнікі, ваеннаслужачыя… Яны здзяйсняюць ціхі, але па-сапраўднаму вялікі подзвіг — аддаюць сваю кроў дзеля выратавання іншых, незнаёмых ім людзей. Само слова «донар» паходзіць ад лацінскага donare, што значыць «дарыць». Донар дорыць самае каштоўнае, што немагчыма вырабіць на заводзе або купіць у аптэцы, — жыццё. Нягледзячы на імклівы прагрэс медыцыны, навукоўцы так і не навучыліся ствараць паўнавартасны штучны аналаг чалавечай крыві. Адзінай яе крыніцай застаецца чалавек.

«Дарить нельзя отказать»: Врач-трансфузиолог Поставской ЦРБ — о тихом подвиге доноров и спасении жизней— Наколькі вялікая роля донарства?

— Згодна са статыстыкай, кожнаму трэцяму жыхару планеты хаця б адзін раз у жыцці патрабуецца пераліванне крыві і яе кампанентаў. Яны неабходныя пацярпелым у аварыях і пры няшчасных выпадках, пацыентам падчас складаных хірургічных аперацый, жанчынам пры ўскладненых родах, а таксама людзям, якія праходзяць лячэнне ад анкалагічных захворванняў. Адна данацыя крыві можа выратаваць да трох чалавечых жыццяў. Толькі ўявіце: усяго 15-20 хвілін вашага часу могуць падарыць камусьці гады жыцця, магчымасць выгадаваць дзяцей і ўбачыць унукаў.

«Дарить нельзя отказать»: Врач-трансфузиолог Поставской ЦРБ — о тихом подвиге доноров и спасении жизней— Існуе меркаванне, што здаваць кроў шкодна.

— Гэта не так. Донарства карыснае для здароўя. Рэгулярная здача крыві абнаўляе арганізм, стымулюе работу крыватворных органаў, павышае імунітэт, зніжае рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў, інфарктаў і інсультаў.

«Дарить нельзя отказать»: Врач-трансфузиолог Поставской ЦРБ — о тихом подвиге доноров и спасении жизней— Хто можа быць донарам і каму прысвойваецца званне «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь»?

— Стаць донарам можа дзея­здольны грамадзянін, які пастаянна пражывае ў Беларусі, ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў, вагой больш за 50 кілаграмаў, які прайшоў медагляд і не мае медыцынскіх супрацьпаказанняў. Званне «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь» з уручэннем адпаведнага нагруднага знака прысвойваецца тым, хто здаў кроў не менш за 40 разоў на платнай аснове ці 20 разоў бясплатна або здаў плазму не менш за 80 разоў платна ці 40 — бясплатна.

Ганаровыя донары ў нашай краіне маюць права на шэраг ільгот. Гэта пазачарговае абслугоўванне ў дзяржаўных установах аховы здароўя, магчымасць пайсці ў працоўны водпуск у зручны для іх час, надбаўка да пенсіі. Але, як прызнаюцца самі донары, галоўная ўзнагарода для іх — усведамленне таго, што дзякуючы табе хтосьці атрымаў шанц паправіцца.

«Дарить нельзя отказать»: Врач-трансфузиолог Поставской ЦРБ — о тихом подвиге доноров и спасении жизней— Ці шмат донараў на Пастаўшчыне?

— Нямала. Людзі ідуць па закліку душы і выконваюць свой грамадзянскі абавязак. Некаторыя з часам перастаюць гэта рабіць. Прычыны розныя: хтосьці мяняе месца жыхарства, камусьці не дазваляе здароўе прадоўжыць высакародную місію. Але ёсць тыя, хто здае кроў рэгулярна на працягу многіх гадоў.

Ганаровымі донарамі ў нашым раёне з’яўляюцца 211 чалавек, з іх больш за 50 – медыцынскія работнікі. Дзякуй кожнаму за добрае сэрца!

Сёння, карыстаючыся магчымасцю, хачу звярнуцца да ўсіх жыхароў Пастаўшчыны. Калі вы гатовыя стаць донарамі, прыходзьце ў цэнтральную раённую бальніцу, у кабінет трансфузіялогіі. Папярэднюю інфармацыю можна атрымаць, патэлефанаваўшы ў рабочыя дні па нумарах 2-75-29, +375(33)398-25-05.

Донарства — гэта не проста здача крыві. Гэта магчымасць падарыць камусьці надзею, а камусьці — жыццё.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.