Майстры Пастаўшчыны стварылі ўнікальныя сувеніры да юбілейнага фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік»

Культура

Да сустрэчы гасцей і ўдзельнікаў фестывалю пастаўчане рыхтаваліся загадзя. Асабліва старанна працавалі майстры Дома рамёстваў «Стары млын», якія стварылі цудоўную калекцыю ўнікальных сувеніраў. Па словах дырэктара ўстановы Таццяны Петух, гэта адна з самых маштабных калекцый за апошнія гады.

— Мы рыхтаваліся некалькі месяцаў, — гаварыла Таццяна Петух. — Перад сабой ставілі агульную мэту — паказаць усю прыгажосць народнага мастацтва. Сувеніры, сярод якіх традыцыйныя саламяныя лялькі, яркія пано-маляванкі і гліняныя талерачкі з сімволікай фестывалю, будуць уручаныя на памяць ганаровым гасцям і пераможцам конкурсу «Хто каго?».

Майстры Пастаўшчыны стварылі ўнікальныя сувеніры да юбілейнага фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік»

Над стварэннем гэтай прыгажосці шчыравалі найлепшыя аўтары. Свой талент у калекцыю ўклалі Вольга Кавалёва (кераміка), Вольга Гукава (маляванка) і Крысціна Брэская (аплікацыя з саломкі). Арыгінальнае пано ў змешанай тэхніцы падрыхтавала Алена Крывенькая, а лялек у нацыянальных касцюмах і аплікацыі з саломкі стварыла сама Таццяна Петух.

Свае вырабы прадставіла і мясцовая майстрыха Марыта Абанокава, пра творчасць якой раёнка пісала не так даўно. Дзяўчына стварыла эксклюзіўныя магніты з белай гліны і ўпрыгожыла іх рознакаляровым роспісам. На гэтых мініяцюрах ручной работы яна адлюстравала знакамітыя пастаўскія краявіды: дамы рамеснікаў на гістарычнай рыначнай плошчы, касцёл Святога Антонія Падуанскага і фасад утульнай гарадской кавярні. Такія самабытныя сувеніры будуць саграваць турыстаў цёплымі ўспамінамі пра фестывальныя дні ў Паставах.

Майстры Пастаўшчыны стварылі ўнікальныя сувеніры да юбілейнага фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік»

Больше фото в группах в ОК и ВК

Крысціна Рубель



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.