У выставачнай зале Дома рамёстваў прайшло свята традыцыйнай творчасці «Скарбонка талентаў народных»

Культура

Выставачная зала Дома рамёстваў расчыніла свае дзверы для аматараў мастацтва . Тут прайшло свята традыцыйнай творчасці «Скарбонка талентаў народных», на якім гучалі песні, выконваліся народныя танцы і дэманстраваліся ўнікальныя рамёствы. Гэта было не проста свята, а жывы дыялог мінулага і сучаснасці.

А сэрцам на ім, безумоўна, стала музыка. Празрысты перабор цымбалаў заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля «Паазер’е» і запальныя мелодыі юных «Званочкаў» (дзіцячы ўзорны ансамбль народнай музыкі Варапаеўскай ДШМ імя І. Сушко) данеслі да гледачоў унікальнае гучанне Пастаўшчыны. Менавіта тут захавалася традыцыя ігры на дыятанічных цымбалах, якая мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі.

Калі цымбалы пачалі выбіваць дробат, утрымацца на месцы было немагчыма. На сцэну выйшлі дыпламанты міжнароднага турніру «Танчым разам» Таццяна Карпава і Валерый Жукян. Яны прадэманстравалі пастаўскую «Каханачку», энергічнага «Мікіту» і элегантны кракавяк, паказаўшы, што танец — гэта цэлая гісторыя.

Але скарбы Пастаўшчыны не толькі музычныя. Вядучая распавяла пра выцінанку — мастацтва, якое сёння перажывае на Пастаўшчыне сапраўдны росквіт. Народны майстар Таццяна Петух, якая працуе ў гэтай тэхніцы, не толькі прадэманстравала ажурныя работы, але і падарыла гасцям сувеніры, пакінуўшы на памяць часцінку свайго таленту.

Усіх прысутных напрыканцы мерапрыемства чакаў фрагмент вясельнага абраду. Ён паказаў, наколькі глыбокі сэнс укладзены ў звыклыя рэчы.  Госці даведаліся, што вясельны стол — гэта не проста пачастунак,  печаны баран — сімвал дабрабыту, вожык — абярэг ад нячысціка, а пара буслоў — пажаданне шчасця і нараджэння дзяцей.

У завяршэнне свята вядучая зачыніла сімвалічную скарбонку, нагадаўшы: пакуль гэтыя традыцыі жывуць у песнях, танцах і рамёствах — жыве і пастаўскі край.

Крысціна Рубель

Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.