Віншуем з XXXV Міжнародным фестывалем народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»!

Власть Главное Культура

Віншуем з XXXV Міжнародным фестывалем народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»!Паважаныя госці горада! Дарагія пастаўчане!

Віншуем вас з XXXV Міжнародным фестывалем народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»!

Наш горад нясе высокае званне «Культурная сталіца Беларусі-2026». Гэты ганаровы статус прысвойваецца лепшым гарадам краіны, таму праводзіць фестываль сёлета для Пастаўшчыны асабліва адказна.

Наш фестываль прайшоў слаўны шлях ад рэспубліканскага агляду да аднаго з самых яркіх міжнародных свят народнай музыкі, якія праводзяцца ў рэгіёнах Беларусі. Яго шматгадовая гісторыя – гэта летапіс вернасці народным традыцыям, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Гэта жывое сэрца беларускай культуры, месца сустрэчы талентаў з розных краін. Невыпадкова менавіта фестываль стаў сапраўдным упрыгожваннем і цэнтральнай падзеяй маштабнай культурнай праграмы Пастаўшчыны ў бягучым годзе. Звон цымбалаў, пералівы гармоніка, песні і танцы на тры дні напоўняць атмасферу нашага горада асаблівай цеплынёй і радасцю.

Фестываль дазволіць Паставам раскрыць новыя грані сваёй культурнай спадчыны. Хай музыка, якая тут гучыць, аб’ядноўвае культуры і сэрцы!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Юрый Кісялёў, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Віншуем з XXXV Міжнародным фестывалем народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»!

Віншуем з XXXV Міжнародным фестывалем народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»!Паважаныя ўдзельнікі і госці фестывалю, пастаўчане!

Вітаю вас з нагоды адкрыцця юбілейнага, ХХХV Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»!

Старажытны і прыгожы горад Паставы зноў сустракае прафесійных музыкантаў і аматараў народнай музыкі і народнай творчасці.

Час паказаў, наколькі запатрабавана і ў аматараў народнай музыкі, і ў гледачоў такое яркае, маючае сваю адметную непаўторнасць і хараство свята народнага мастацтва.

Прыемна, што ваш выдатны фестываль мае свае творчыя традыцыі і сваю верную, адданую аўдыторыю. У 35-ы раз ён збірае найлепшыя творчыя калектывы з Беларусі і краін замежжа, шчодра дорыць жыхарам і гасцям горада радасць сустрэчы з сапраўдным мастацтвам.

Народныя музыка і песні спрадвеку спадарожнічалі чалавеку, складалі яго свядомасць, абуджалі найлепшыя пачуцці і выхоўвалі патрыятызм. Мы ганарымся, што маем магчымасць праводзіць такое знакавае культурнае мерапрыемства з удзелам носьбітаў мастацкіх традыцый з усіх куткоў Беларусі ў горадзе, які мае статус культурнай сталіцы Беларусі.

Адметнасць сёлетняга свята ў тым, што значная частка мерапрыемстваў звязана з правядзеннем у краіне Года беларускай жанчыны і падкрэслівае значную ролю жанчыны ў культуры, мастацтве і грамадскім жыцці.

Упэўнены, што фестываль пройдзе на высокім мастацкім узроўні і стане сапраўдным святам для яго ўдзельнікаў і гледачоў.

Шчыра жадаю творчых поспехаў, добрага настрою, незабыўных станоўчых уражанняў, міру і дабрабыту!

Марат Маркаў, міністр культуры Рэспублікі Беларусь

Віншуем з XXXV Міжнародным фестывалем народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»!Паважаныя госці, удзельнікі і арганізатары фестывалю! Шаноўныя пастаўчане!

Шчыра віншуем з урачыстым адкрыццём XXXV Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»!

У 35-ы раз збіраюцца на культурны форум сяброўства калектывы народнай творчасці розных краін, і ім не могуць перашкодзіць ні межы, ні рознасць моў, ні адметнасць нацыянальна-культурных традыцый.

Пастаўшчына гасцінна прымае сваіх сяброў на зямлі, якая звязала сабой людскія сэрцы, падкрэсліваючы лад і добрыя адносіны паміж нашымі народамі. Фестываль у 2026 годзе пацвярджае статус Пастаў — культурнай сталіцы краіны і адкрытай пляцоўкі для міжнароднага творчага дыялогу, спрыяе ўмацаванню добрасуседскіх адносін. Яго паэтычнае слова і музыка напаўняюць жыццё святлом і чуласцю, яднаюць прыгожай сілай сапраўднага мастацтва. Упэўненыя, што гэты форум будзе і надалей дарыць асалоду ўсім яго аматарам, зберагаць і прымнажаць культурныя здабыткі нашых народаў, спрыяць міжнацыянальнай і міжкультурнай згодзе.

Жадаем удзельнікам свята высокіх творчых дасягненняў, добрага настрою, шчасця, здароўя і дабрабыту!

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Віцебскі абласны Савет дэпутатаў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.