Первый тысячник Поставщины — водитель ОАО «Знамя Победы-агро» Юрий Квач

Главное Сельское хозяйство

Вадзіцель ААТ «Сцяг Перамогі-агра» Юрый Квач зноў даказаў сваю перавагу на жніве. Як і летась, ён стаў першым у раёне, хто перавёз 1 000 тон збожжа новага ўраджаю.

У мінулым годзе тысяча Юрыю Квачу пакарылася 8 жніўня на перавозцы азімай пшаніцы. Сёлета масавая ўборка яшчэ не пачалася. Запаветнага рубяжа вадзіцель дасягнуў на перавозцы азімых ячменю і рапсу. Такі поспех для чалавека невыпадковы — за ім стаяць 14 сезонаў жніва. І кожны год перавозіў па тысячы і больш тон. Вопыт, бездакорнае веданне тэхнікі і выключная асабістая адказнасць адыгрываюць у гэтым немалаважную ролю. Лідарства Юрыя Квача ўжо стала традыцыйным — яго прозвішча заўсёды знахо­дзіцца ў верхніх радках рэйтынгу ўдзельнікаў уборачнай.

Первый тысячник Поставщины — водитель ОАО «Знамя Победы-агро» Юрий Квач

Праца вадзіцеля на жніве патрабуе асаблівай канцэнтрацыі. Трэба не проста хутка даставіць зерне на сушыльны комплекс, але і зрабіць гэта без страт, разлічыўшы кожны рэйс так, каб не прастойвалі ў полі камбайны. Менавіта такое майстэрства дзень за днём і дэманструе Юрый Зыфрыдавіч.

Першы тысячнік — заўсёды падзея для раёна. Таму ў чацвер прама на рапсавае поле за Логавінцамі прыбыла ганаровая дэлегацыя. Павіншаваць героя дня прыехалі старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік, яго намеснік Генадзій Лютынскі, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васілій Катовіч, кіраўнік сельгаспрадпрыемства Максім Чагарын, удзельнікі мастацкай самадзейнасці Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна.

Первый тысячник Поставщины — водитель ОАО «Знамя Победы-агро» Юрий Квач

Сяргей Васільевіч цёпла паціснуў руку першаму тысячніку, падзякаваўшы яму за шчырую працу і высокі прыклад для ўсіх аграрыяў Пастаўшчыны. Ён адзначыў, што менавіта на такіх адданых людзях трымаецца харчовая бяспека раёна і краіны ў цэлым. Кіраўнік раёна пажадаў Юрыю не спыняцца на дасягнутым, бо наперадзе — новыя тоны і, цалкам магчыма, двухтысячны рубеж.

Первый тысячник Поставщины — водитель ОАО «Знамя Победы-агро» Юрий Квач

Сяргей Чэпік, старшыня райвыканкама:

Уборачная кампанія гэтага года пачалася няпроста: моцныя дажджы ўнеслі свае карэктывы. Аднак тэмпы работ радуюць — жніво ідзе хутчэй, чым летась. На раніцу 30 ліпеня азімыя ўбраны на 71% плошчы, збожжавыя — на 17%. Радуе і ўраджай. Калі ў 2025 годзе мы сабралі 53 тысячы тон збожжа, то цяпер ставім мэту наблізіцца да 60 тысяч. Ураджайнасць азімага ячменю павялічылася амаль на 11 цэнтнераў: з 25 да 36. Упэўнены, што і па іншых культурах паказчыкі будуць лепшымі, чым летась.

Тэхніка і сушыльныя комплексы гатовыя на 100%. Зараз мы працуем кропкава: не спяшаемся ўбіраць азімую пшаніцу і трыцікале, так як іх вільготнасць пакуль перавышае 30%. Каб не несці лішніх выдаткаў на сушку, пераключыліся на культуры, якія ўжо падышлі. У найбліжэйшыя пару дзён завершым уборку азімага рапсу — тут ураджайнасць таксама вышэйшая за леташнюю.

Нягледзячы на капрызы надвор’я, настрой у аграрыяў Пастаўшчыны аптымістычны. Робім усё магчымае, каб сабраць вырашчаны ўраджай якасна і ў тэрмін.

Первый тысячник Поставщины — водитель ОАО «Знамя Победы-агро» Юрий Квач

Тысячніку ўручылі каштоўны падарунак, грашовую прэмію, дыплом пераможцы спаборніцтва. Гэты момант славы стаў выдатным стымулам не толькі для самога Юрыя Квача, але і для ўсіх, хто працуе з ім поплеч.

Інтрыга пра першага тысячніка захоўвалася да апошняга. Усяго некалькі тон да запаветнага першага радка не хапіла калегу Юрыя — Уладзіміру Яркоўскаму, у яго ганаровае другое месца. У ААТ «Сцяг Перамогі-агра» цяпер па праву могуць ганарыцца адразу двума вадзіцелямі-тысячнікамі, якія склалі выдатны тандэм лідараў на Пастаўшчыне.

Трэцім тысячнікам у пятніцу стаў вадзіцель ААТ «Навасёлкі-Лучай» Аляксандр Мацур.

Первый тысячник Поставщины — водитель ОАО «Знамя Победы-агро» Юрий Квач

Жніво працягваецца. Наперадзе яшчэ шмат працы, але першыя ластаўкі поспеху паказваюць: нашы людзі гатовыя да любых выпрабаванняў і здольныя браць самыя высокія вышыні.

Віншуем нашых герояў-вадзіцеляў і жадаем ім лёгкіх дарог і новых працоўных перамог!

Первый тысячник Поставщины — водитель ОАО «Знамя Победы-агро» Юрий Квач

Первый тысячник Поставщины — водитель ОАО «Знамя Победы-агро» Юрий Квач

Первый тысячник Поставщины — водитель ОАО «Знамя Победы-агро» Юрий Квач

Первый тысячник Поставщины — водитель ОАО «Знамя Победы-агро» Юрий Квач

Первый тысячник Поставщины — водитель ОАО «Знамя Победы-агро» Юрий Квач

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.