В пятницу в ОАО «Новоселки-Лучай» прошел техосмотр сельхозтехники

Сельское хозяйство

У пятніцу ў ААТ «Навасёлкі-Лучай» прайшоў тэхагляд сельгастэхнікі, якая будзе задзейнічана на веснавых палявых работах.

На тэрыторыі мехмайстэрняў на лінейку гатоўнасці выстраілася каля 40 трактароў. Назірала за механізатарамі. Яны не нерваваліся, а спакойна размаўлялі паміж сабой. Не хваляваўся і намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства Яўгеній Вішнеўскі. Нягледзячы на малады ўзрост, за яго плячыма — сур’ёзны вопыт. Любоў да тэхнікі пераняў ад бацькі. Працаваў галоўным інжынерам гаспадаркі, апошнія гады — на больш высокай і адказнай паса­дзе. Сваю ўпэўненасць, што тэхагляд пройдзе паспяхова, тлумачыў тым, што кожны механізатар стараўся падчас рамонту.

В пятницу в ОАО "Новоселки-Лучай" прошел техосмотр сельхозтехники

У гаспадарцы больш за 60 трактароў, з іх 11 — энерганасычаныя. Частка тэхнікі праходзіла агляд у Навасёлках, частка — у Лучаі. Некалькі трактароў былі задзейнічаны на падвозе кармоў да ферм і павінны былі пад’ехаць пазней.

В пятницу в ОАО "Новоселки-Лучай" прошел техосмотр сельхозтехники

— Вялікіх праблем падчас рамонту не мелі, — расказваў Яўгеній Вішнеўскі. — Кожны механізатар загадзя агледзеў замацаваны за ім трактар, вызначыўся, якія запчасткі трэба памяняць. Усё набылі. Сродкаў затрацілі нямала. Напрыклад, на рамонт бараны, якую эксплуатуем з 2017 года, пайшло каля 40 тысяч рублёў, сеялкі «Амега» — прыкладна 30 тысяч.

В пятницу в ОАО "Новоселки-Лучай" прошел техосмотр сельхозтехники

ААТ «Навасёлкі-Лучай» рэгулярна абнаўляе машынна-трактарны парк. У 2024 годзе тут набылі пяць новых трактароў, прычапныя агрэгаты. Чакаюць, што хутка парк папоўняць раскідвальнікі мінеральных удабрэнняў, прэс-падборшчыкі і іншае.

В пятницу в ОАО "Новоселки-Лучай" прошел техосмотр сельхозтехники

Найстарэйшаму трактару 20 гадоў. На ім працуе Уладзімір Праліч. Да тэхнікі механізатар адносіцца беражліва, таму і служыць яна доўга. Чалавек мае права на пенсію, але пакуль мае жаданне быць карысным гаспадарцы. На ферме ў Коўзанах на кормараздатчыку рупіцца Станіслаў Даўгель, якому ўжо за 70. Сёлета ў кагорту пенсіянераў прапішацца і Андрэй Жалейка. У свой час Андрэй першым сеў на «Мерседэс», затым у яго быў  «Джон Дзір». Цяпер розныя работы выконвае на «Беларусе». Кіраўніцтва ААТ «Навасёлкі-Лучай» удзячнае ветэранам працы за тое, што яны верна служаць сельгаспрадпрыемству і зямлі. Увогуле сярэдні ўзрост механізатараў гаспадаркі складае каля 40 гадоў. За некаторымі з іх замацаваны па дзве адзінкі тэхнікі.

В пятницу в ОАО "Новоселки-Лучай" прошел техосмотр сельхозтехники

Але вернемся да тэхагляду. Падчас яго галоўны дзяржаўны інспектар упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Дзмітрый Касцень найперш правяраў наяўнасць правоў на кіраванне той ці іншай тэхнікай, медыцынскай даведкі з допускам да ўдзелу ў дарожным руху, страхавога пасведчання. І толькі пасля гэтага ацэньваў тэхнічны стан кожнай адзінкі. Асаблівую ўвагу звяртаў на рулявое, тармазную, гукавую і светлавую сістэмы. Кожны трактар, які аглядаў дзяржінспектар, абступалі і мужчыны. Яны ўважліва сачылі за працэдурай здачы своеасаблівага экзамену.

В пятницу в ОАО "Новоселки-Лучай" прошел техосмотр сельхозтехники

— Хоць на палях пакуль яшчэ ля­жыць снег, на машынных дварах кі­піць работа, — расказваў Дзмітрый Касцень. — Тэхагляд стартаваў з ААТ «Хацілы-агра». У гэтай гаспадарцы заўсёды адказна падыходзяць да падрыхтоўкі тэхнікі. Не стаў выключэннем і сёлетні год. Гатоўнасць у хацілаўцаў — 100%.

В пятницу в ОАО "Новоселки-Лучай" прошел техосмотр сельхозтехники

Машынна-трактарны парк сельгаспрадпрыемстваў Пастаўшчыны напярэдадні веснавых палявых работ папоўніўся пяццю энерганасычанымі трактарамі. Іх размеркавалі ў ААТ «Кураполле-агра» (1), «Камайскі-агра» (2) і СП «Дунілавічы-агра» (2). Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы стала магчымым дзякуючы падтрымцы аблвыканкама. Два трактары і два новыя зернеўборачныя камбайны набыло ААТ «Хацілы-агра».

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.