Першым тысячнікам сярод камбайнераў стаў механізатар КБУП «Рассвет Пастаўскі» Сяргей Дварко

Сельское хозяйство

Гарачая пара ўборкі ўраджаю заўсёды вызначае сваіх герояў. Сёлета прэтэндэнтаў на першага тысячніка сярод камбайнераў было некалькі. Урэшце гэтага намалоту дасягнуў Сяргей Дварко.

Ужо шмат гадоў запар падчас уборачнай кампаніі ён прыходзіць на дапамогу хлебаробам ААТ «Сцяг Перамогі-­агра». Палі, дзе разгортваецца сапраўдная бітва за ўраджай, маюць для механізатара асаблівае значэнне. Тут у свой час працаваў на камбайне яго дзед. Менавіта ад яго Сяргей пераймаў першыя сакрэты гэтай няпростай, але пачэснай працы. Дзедавы ўрокі, памножаныя на асабісты вопыт і старанне, сталі тым фундаментам, які дазволіў лідару сёлетняй уборачнай упэўнена крочыць да працоўнага рэкорда.

Першым тысячнікам сярод камбайнераў стаў механізатар КБУП «Рассвет Пастаўскі» Сяргей Дварко

— На ўборцы я з 8 гадоў, — расказваў Сяргей Дварко. — Разам з дзедам катаўся на «Ніве», прыглядаўся да яго работы. Бацька быў аграномам. Можа, таму і не дзіўна, што я люблю жніво. Зімой мне сняцца жніўныя палеткі. З вясны назіраю за ўсходамі, прыкідваю, на якім полі будзе добры ўраджай.

Першым тысячнікам сярод камбайнераў стаў механізатар КБУП «Рассвет Пастаўскі» Сяргей Дварко

Першым тысячнікам сярод камбайнераў стаў механізатар КБУП «Рассвет Пастаўскі» Сяргей Дварко

Самастойна працаваць Сяргей пачынаў на «Лі­дзе-1300». 13 гадоў убіраў на «Лі­дзе-1600». У 2024 годзе яму даверылі новы КЗС-1218. Першы год яго абкатваў. Летась намалаціў амаль 1 700 тон. А сёлета стаў першым камбайнерам-тысячнікам. Паспрыяла гэтаму нядрэнная ўраджайнасць азімых ячменю і рапсу. Па словах перадавіка, немалаважнай аказалася падтрымка калег-камбайнераў, сям’і.

Першым тысячнікам сярод камбайнераў стаў механізатар КБУП «Рассвет Пастаўскі» Сяргей Дварко

Павіншаваць першага камбайнера-тысячніка прыехалі кіраўніцтва раёна і сельгаспрадпрыемства, прадстаўнікі малочнага завода, раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», удзельнікі мастацкай сама­дзейнасці Цэнтра культуры і народнай творчасці раёна.

— Малайчына! — паціскаючы руку тысячніку, гаварыў Сяргей Чэпік. — Абышоў раённых карыфеяў і зрабіў сабе падарунак да Дня будаўніка. Новых перамог табе!

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.