Чай, качели и ароматные травы: в Поставах открылась уютная локация для активного отдыха пожилых людей

Общество

Вам надакучыла летам знаходзіцца ў кватэры шматпавярхоўкі, хочацца на прыроду, а дабрацца туды няма магчымасці? Ёсць выйсце! На тэрыторыі аддзялення падтрымкі актыўнага даўгалецця ва ўмовах дзённага знаходжання г. Паставы (вул. Савецкая, 83) можна цудоўна адпачыць ва ўтульным шатры.

Такую магчымасць жыхары паважанага ўзросту атрымалі дзякуючы новай ініцыятыве кіраўніцтва Пастаўскага ­ТЦСАН. Гэта не проста месца для чаявання, а ўтульная лакацыя для адпачынку, шчырых размоў, абмену ўспамінамі і абмеркавання навін. Наведвальнікі аддзялення прызнаюцца, што менавіта такіх цёплых сустрэч на свежым паветры ім вельмі не хапала. Тут створаны ўсе ўмовы для таго, каб кожны госць адчуваў сябе камфортна і ўтульна. У засені дрэў можна схавацца ад летняй спёкі, пасядзець на зручных арэлях і проста наталіцца прыгажосцю навакольнай тэрыторыі, якая літаральна патанае ў рознакаляровых кветках і кампазіцыях.

Чай, качели и ароматные травы: в Поставах открылась уютная локация для активного отдыха пожилых людей

Чай, качели и ароматные травы: в Поставах открылась уютная локация для активного отдыха пожилых людей

Асаблівую атмасферу стварае пах духмянай гарбаты на зёлках, кубачак якой так прыемна выпіць у кампаніі даўніх сяброў ці новых знаёмых. Травы збіралі і сушылі валанцёры сярэбранага ўзросту, якія рэгулярна наведваюць аддзяленне. Тут працуе клуб «Чайная цырымонія». У яго членаў і ўзнікла ідэя прапанаваць пастаўчанам пажылога ўзросту адпачынак у межах нацыянальнай стратэгіі «Актыўнае даўгалецце-2030». Ініцыятыву падтрымала дырэктар ТЦСАН Вольга Антух.

Чай, качели и ароматные травы: в Поставах открылась уютная локация для активного отдыха пожилых людей

Калі хтосьці з грамадзян пажылога ўзросту пажадае сустрэцца са сваімі знаёмымі, адпачыць з сябрамі або ўнукамі на тэрыторыі гэтага аддзялення, то яго работнікі разам з валанцёрамі могуць прапанаваць цікавую забаўляльную праграму. Напрыклад, у адзін з дзён тут зладзілі літаратурную вечарыну, прысвечаную беларускай жанчыне. Прысутныя на ёй слухалі вершы мясцовай паэтэсы Вольгі Лісіцкай, чыталі свае.

Чай, качели и ароматные травы: в Поставах открылась уютная локация для активного отдыха пожилых людей

Ну што, зацікавіліся такой лакацыяй? Збірайце кампанію і адпраўляйцеся на Савецкую, 83! Пакаштуйце духмяную валанцёрскую гарбату і правядзіце час у прыемнай кампаніі. Толькі папярэдне патэлефануйце на нумар 2-50-01 і абмяркуйце фармат сустрэчы. Прыходзьце з сяброўкамі, дзецьмі, унукамі. Вам там бу­дуць рады!

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.