Вакцинация против ВПЧ: вопросы и ответы с педиатром Поставской ЦРБ Зоей Щелкун

Главное Здравоохранение

У студзені мінулага года Нацыянальны каляндар прафілактычных прышчэпак Рэспублікі Беларусь папоўніла вакцынацыя супраць інфекцыі, выкліканай вірусам папіломы чалавека. Яе цяпер праводзяць на бясплатнай аснове дзяўчынкам ва ўзросце 11 гадоў. Пра значэнне спецыфічнай прафілактыкі карэспандэнт «ПК» Алена Шапавалава гутарыць з раённым урачом-педыятрам Зояй ШЧАЛКУН.

Вакцинация против ВПЧ: вопросы и ответы с педиатром Поставской ЦРБ Зоей Щелкун

Вакцинация против ВПЧ: вопросы и ответы с педиатром Поставской ЦРБ Зоей Щелкун— Зоя Раманаўна, чым небяспечны вірус папіломы чалавека?

— Пачну з таго, што гэтым тэрмінам абазначаецца група вірусаў, якія пашкоджваюць слізістыя абалонкі і скуру розных частак цела. У далейшым яны выклікаюць шэраг захворванняў і мо­гуць трансфармавацца ў рак. Усяго налічваецца каля 200 тыпаў ВПЧ, 14 з якіх — тыпы высокай анкагеннай рызыкі. Даказана, што вірус папіломы чалавека напрамую звязаны з ракам шыйкі маткі ў жанчын. Рызыка яго развіцця ў прадстаўніц прыгожай паловы, інфіцыраваных ВПЧ, узрастае больш чым у 100 разоў! Сярод гінекалагічных захворванняў у нашай краіне гэта паталогія стаіць на другім месцы. У Беларусі штогод выяўляецца каля 1 000 новых выпадкаў раку шыйкі маткі.

Вакцинация против ВПЧ: вопросы и ответы с педиатром Поставской ЦРБ Зоей Щелкун— Як перадаецца інфекцыя?

— Шляхоў яе перадачы некалькі. Палавы, кантактна-бытавы (праз поціск рукі, пацалунак, пашкоджанні на скуры), вертыкальны (ад маці да дзіцяці падчас яго праходжання праз родавыя шляхі), «самазаражэнне» (ВПЧ пераносіцца з аднаго ўчастка цела на іншы пры галенні або эпіляцыі).

Вакцинация против ВПЧ: вопросы и ответы с педиатром Поставской ЦРБ Зоей Щелкун— Якія існуюць вакцыны супраць ВПЧ?

— Першая вакцына з’явілася ў 2006 годзе. Яна выкарыстоўваецца і сёння ў 142 краінах свету. Усяго ж зараз зарэгістраваны 6 вакцын: бівалентныя Cervarix, Cecolin, Walrinvax, якія засцерагаюць ад ВПЧ 16-га і 18-га тыпаў, квадрывалентныя Gardasil, Cervavax ад ВПЧ 16-га, 18-га, 6-га і 11-га тыпаў і нанавалентная Gardasil 9, эфектыўная супраць віруса папіломы чалавека 16-га, 18-га, 6-га, ­11-га, 31-га, 33-га, 45-га, ­53-га і 58-га тыпаў.

Вакцинация против ВПЧ: вопросы и ответы с педиатром Поставской ЦРБ Зоей Щелкун— Наколькі яны бяспечныя для здаровага чалавека і эфектыўныя?

— Усе вакцыны не ўтрымліваюць жыццяздольнага біялагічнага матэрыялу або віруснай ДНК і не могуць прывесці да інфіцыравання. У іх састаў не ўваходзяць антыбіётыкі ці кансерванты.

Вакцынацыя забяспечвае доўгатэрміновую абарону (5—10 гадоў і больш) з патэнцыяльнай падтрымкай імуннай памяці. Назіранні за асобамі, прышчэпленымі больш за 11 гадоў назад, паказваюць: узровень абароны не зніжаецца з цягам часу. Эксперты лічаць, што вакцына будзе эфектыўнай на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, забяспечваючы пажыццёвую абарону. З пачатку вакцынацыі суп­раць ВПЧ-інфекцыі ў свеце прышчэплена ўжо больш за 100 мільёнаў чалавек, выкарыстана больш за 270 міль­ёнаў доз вакцын, што пацвярджае іх добры профіль бяспекі.

Вакцинация против ВПЧ: вопросы и ответы с педиатром Поставской ЦРБ Зоей Щелкун— А ці ёсць супрацьпаказанні да выкарыстання вакцын?

— Так, яны маюцца. Гэта павышаная адчувальнасць да любога з кампанентаў вакцыны, развіццё цяжкай алергічнай рэакцыі пасля яе ўвядзення, цяжарнасць і перыяд лактацыі. З асцярожнасцю трэба прымяняць вакцыну асобам з трамбацытапяніяй або любымі функцыянальнымі парушэннямі згусальнасці крыві. Часовым супрацьпаказаннем з’яўляецца востры ліхаманкавы стан. У любым выпадку перад прышчэпкай праводзіцца агляд урача, які дае дазвол на яе правядзенне.

Вакцинация против ВПЧ: вопросы и ответы с педиатром Поставской ЦРБ Зоей Щелкун— Рабіць прышчэпку супраць ВПЧ-інфекцыі варта толькі прадстаўніцам прыгожай паловы або мужчынам таксама?

— Хоць рак шыйкі маткі з’яўляецца найбольш распаўсюджаным захворваннем, якое выклікае вірус папіломы чалавека, інфіцыраванне ім можа прывесці таксама да раку палавога члена, ануса, галавы і шыі, з’яўлення генітальных бародавак. Таму вакцынацыя карысная і для хлопчыкаў. Яна абараняе як іх саміх, так і будучых палавых партнёрак. Тым самым ускосна з’яўляецца прафілактычнай мерай раку шыйкі маткі. У Беларусі вакцынацыя хлопчыкаў, юнакоў і мужчын праводзіцца на платнай аснове пры адсутнасці супрацьпаказанняў.

Калі ў вас ёсць пытанні адносна вакцынацыі, на іх могуць адказаць участковы ўрач агульнай практыкі або спецыяліст педыятрычнага аддзялення паліклінікі Пастаўскай ЦРБ. Звяртайцеся туды па нумары 3-16-55.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.