Чэмпіянат Беларусі па футболе
Пастаўчане ў групавым раўндзе!
«Гарадоцкія львы» – ФСК «Паставы» – 2:6
У першыя моманты сустрэчы «Гарадоцкія львы» актыўна атакавалі, але пастаўчане былі да гэтага гатовыя. На 7-й хвіліне Аляксандр Кучараў адкрыў лік, а да перапынку нашы забілі яшчэ два галы — вызначыліся Уладзімір Камісарчук і зноў
А. Кучараў з перадачы Аляксандра Звяругі — 3:1.
Пасля перапынку сапернік паспрабаваў адыграцца, і на 53-й хвіліне Даніл Пушкоў забіў гол у нашы вароты. Пастаўчане не збавілі тэмпаў. Кірыл Каралёнак у выніку выдатных сольных дзеянняў забіў два галы, а капітан Максім Голубеў паспяхова рэалізаваў пенальці, які зарабіў Герман Чалей.
Прыемна, што нашу каманду, акрамя пастаўчан, на выездзе падтрымалі міёрцы, што надало ёй дадатковых сіл.
Наступны матч пройдзе ў Паставах 29 жніўня супраць каманды «Полацк-2019», а міёрцы сустрэнуцца з аршанцамі. Пастаўчане фінішуюць у турніры на 4-м месцы, што дае ім магчымасць восенню гуляць на нацыянальным узроўні ў адной з шасці груп па 6 каманд. Акрамя дублёраў з вышэйшай лігі, іх сапернікамі могуць стаць найлепшыя клубы лігі з іншых абласцей краіны і сталіцы.
У мінулыя выхадныя ў групе «В» паядынкі праходзілі ўпарта: «Ніва» (Талачын)—»Нафтавік» (Наваполацк) — 2:2, ФК «Глыбокае»—«Дзвіна» (Верхнядзвінск) — 0:0, «Ураджай» (Віцебскі р-н)—ФК «Шаркаўшчына» – 3:1, ФК «Чашнікі»—ФК «Докшыцы» — 3:0. У трэцяй групе «С» сустрэчы завяршыліся так: «Партызан» (Ушачы)—«Дзвіна» (Бешанковічы) — 2:5, ФК «Лепель»—«Дрывяціч» (Браслаў) — 5:0, ФК «Лёзна»—«Днепр» (Дуброўна) — 4:1, ФК «Расоны»—ФК «Шуміліна» — 3:2.
Уладзімір Шык
Фота Антона Чаляя

