Маладыя, але першыя: Арцём Чашун, Данііл Валодзька і Уладзімір Іваноў дасягнулі тысячнага намалоту

Сельское хозяйство

Камбайнер Арцём Чашун, яго памочнік Данііл Валодзька і механізатар Уладзімір Іваноў з ААТ «Хацілы-агра» першымі ў раёне сярод маладых удзельнікаў уборачнай кампаніі пераадолелі запаветны тысячны рубеж.

Для Арцёма гэта 6-е самастойнае жніво. Тысячны намалот яму пакараўся кожны год. Прычым не раз быў першым сярод маладых.

Маладыя, але першыя: Арцём Чашун, Данііл Валодзька і Уладзімір Іваноў дасягнулі тысячнага намалоту

— Летась лідарства перахапіў Максім Адзінец з малочнага завода, які працаваў на New Holland, — расказваў Арцём. — Сёлета мне даверылі новы камбайн. У яго вышэйшая прадукцыйнасць. Ну і самому, вядома, прыйшлося пастарацца, каб ­узяць тысячу нароўні з вопытнымі камбайнерамі і першым сярод маладых на Пастаўшчыне.

На перавозцы збожжа не першы раз у лідарах механізатар Уладзімір Іваноў. Высокі прафесіяналізм, узорная дысцыпліна і працавітасць гэтых маладых аграрыяў дапамагаюць ім пераадольваць усе цяжкасці. А іх адказнасць, беражлівыя адносіны да тэхнікі і імкненне працаваць на максімальны вынік з’яўляюцца выдатным прыкладам для ўсёй моладзі аграрнага сектара Пастаўшчыны.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.