Перезагрузка образования: что изменится в белорусских школах с нового учебного года

Важное Образование

На календары — апошні дзень лета. Ужо ў аўторак уступіць у правы восень, і школьнікі зноў сядуць за парты. Напярэдадні кожнага навучальнага года сістэма адукацыі краіны перажывае пэўную перазагрузку: абнаўляюцца падручнікі і школьныя праграмы, мяняюцца падыходы да навучання і выхавання дзяцей. Пра асноўныя змяненні гэтага года расказваем ніжэй.

Замест звычайнай – электронная школа

З 1 верасня больш за 300 школ па ўсёй рэспубліцы пяройдуць на сістэму «Электронная школа» з лічбавымі журналамі і дзённікамі. Гэта пілотны праект, у які паступова ўключацца астатнія ўстановы адукацыі краіны. Галоўная яго мэта — адмовіцца ад папяровага дакументаабароту на карысць «лічбы», спрасціць і зрабіць больш зручным узаемадзеянне настаўнікаў, вучняў і бацькоў. Мамам і татам новаўвядзенне дасць магчы­масць у любы момант, не чакаючы бацькоўскага сходу, праверыць паспяховасць і дамашнія заданні дзіцяці. Для настаўнікаў будзе менш бюракратыі і больш часу на выкладанне.

Акрамя таго, з гэтага года пачне рэалізоўвацца эксперыментальны праект па паглыбленым вывучэнні фізікі, хіміі, матэматыкі і біялогіі ў 8 класе. У ім будуць задзейнічаны ўстановы адукацыі таксама з усіх рэгіёнаў краіны.

Перезагрузка образования: что изменится в белорусских школах с нового учебного года

Новыя падручнікі з новым напаўненнем

Да пачатку новага навучальнага года Акадэмія адукацыі сумесна з выдавецтвам «Адукацыя і выхаванне» падрыхтавала 28 вучэбных дапаможнікаў. Адзін з іх абсалютна новы — гэта падручнік па асновах бяспекі жыццядзейнасці для 4 класа. Астатнія 27 перавыдадзены з улікам актуальных патрабаванняў да афармлення і зместу. Змяненні закранулі амаль усе прадметы: у адных штосьці скарацілі, у іншых — дабавілі. Так, у падручнікі па хіміі, фізіцы і біялогіі «ўбудавалі» прыклады з жыцця суверэннай Беларусі, навуковыя і прамысловыя дасягненні краіны, у «Гісторыі Беларусі» для 11 класа з’явіліся інфаграфіка, QR-коды з відэаматэрыяламі і 3D-мадэлі. Самае ж важнае новаўвядзенне — уключэнне ў падручнік інфарматыкі для 8 класа блока пра штучны інтэлект.

Штучны інтэлект, дроны і больш практыкі

Змяніліся і асобныя вучэбныя праграмы. У прыватнасці, у праграмах па інфарматыцы для 6—9 класаў зроблены акцэнт не толькі на тэорыі, але і на функцыянальнай пісьменнасці, уменні навучэнцаў прымяняць лічбавыя навыкі ў паўсядзённым жыцці. Школьнікі пачнуць вывучаць тэхналогіі штучнага інтэлекту, даведаюцца, як складаць запыты да яго і правяраць сапраўднасць атрыманай інфармацыі. Асаблівы ўпор зроблены на абарону персанальных даных.

Істотныя змены адбыліся таксама ў праграме па дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўцы. Яна дапоўнена асобным раздзелам пра беспілотныя лятальныя апараты, павялічана колькасць гадзін на практычныя заняткі. Для юнакоў уведзены 10-гадзінны курс па вывучэнні дронаў і навыках кіравання імі. Для дзяўчат у практычны блок па медпадрыхтоўцы дабаўлены элементы тактычнай медыцыны.

Сталі іншымі падыходы да трэцяга на тыдні ўрока па фізкультуры. Раней ён быў накіраваны на гульнявыя віды спорту. Цяпер падчас яго вучні будуць у асноўным рыхтавацца да здачы нарматываў.

Абнавіліся і вучэбныя праграмы для 1 і 5 класаў. З гэтага года ў іх указаны не толькі тэмы ўрокаў, але і канкрэтныя віды дзейнасці на кожным уроку. Так настаўніку будзе прасцей арыентавацца, які матэрыял даць вучням.

Асобная ўвага – харчаванню

З 1 верасня бягучага года ў Беларусі набывае моц абноўлены Дзяржаўны стандарт, які датычыць харчавання школьнікаў ва ўстановах адукацыі. Асноўныя яго мэты — зрабіць стравы смачнейшымі і больш карыснымі, адаптаваць меню пад рэальныя запыты дзяцей і ўзмацніць кантроль якасці. Падрабязна пра гэта мы расказвалі ў адным з папярэдніх нумароў «ПК».

Падрыхтавала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.