В Поставском районе стартовал сев озимого рапса

Сельское хозяйство

Жніво ў самым разгары: гудуць камбайны, курсіруюць напоўненыя збожжам грузавікі, кіпіць работа на зернесушыльных комплексах. Аднак сапраўдны гаспадар зямлі заўсёды глядзіць на некалькі крокаў наперад. Пакуль у засекі засыпаюцца тоны сёлетняга ўраджаю, працавітыя хлебаробы ўжо актыўна закладваюць трывалы падмурак пад новы.

Паралельна з уборкай якасна і аператыўна вядзецца падрыхтоўка глебы і сяўба азімага рапсу. Сёлета стаўка на гэту культуру зроблена асабліва важкая. Улічваючы эканамічную выгаду рапсу, пад яго ў раёне ў бягучым сезоне адвялі плошчу ў 4 800 гектараў. Такі крок патрабуе максімальнай самааддачы ад кожнага ўдзельніка палявых работ і строгага выканання ўсіх тэхналагічных патрабаванняў. Аднымі з першых у раёне сяўбу гэтай культуры распачалі хлебаробы сельгаспрадпрыемства «Дунілавічы-агра», ААТ «Сцяг Перамогі-агра» і «Камайскі-агра».

В Поставском районе стартовал сев озимого рапса

Планы напружаныя, але цалкам рэальныя. І тут вельмі важна не ўпусціць час. Поспех у полі заўсёды забяспечваюць людзі — сапраўдныя майстры сваёй справы. Аграрыям гаспадарак, якія ўваходзяць у склад аграпрамысловага аб’яднання, дапамагаюць механізатары малочнага завода. Сярод іх — Артур Чапскас, які задзейнічаны на сяўбе ў ААТ «Сцяг Перамогі-агра». Прафесіяналізм Артура, дысцыпліна і шчырае яго імкненне дапамагчы хлебаробам дае выдатныя вынікі. Штодзень механізатар засявае да 30 гектараў плошчы, упэўнена ўтрымліваючы высокую планку якасці.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.