Чэмпіянат Беларусі па футболе ФСК «Паставы»—«Полацк-2019» — 3:4

Спорт и туризм

Чэмпіянат Беларусі па футболе

Галоўныя матчы наперадзе

ФСК «Паставы»—«Полацк-2019» — 3:4

Заключная гульня рэгіянальнага этапа першынства не мела для пастаўчан турнірнага значэння. Пры любым зыходзе яны сёлета занялі высокае 4-е месца сярод 23 каманд у дывізіёне «Віцебскі». Нашы футбалісты ўпершыню прабіліся ў фінальны рэспубліканскі раўнд, дзе трапілі ў групу «А». За выхад у плэй-оф ФСК «Паставы» пазмагаецца восенню з ФК «Міёры», ФК «Віцебск-2», ФК «Горкі», ФК «Колас» (Чэрвень) і ФК «Нафтан-2» (Наваполацк). Наш апошні сапернік па дывізіёне разам з бронзавым прызёрам — віцебскім «Газавіком» — згуляе на нацыянальным узроўні ў групе «Б» супраць «Тарпеда-БелАЗ-2» (Жодзіна), МЛ «Віцебск-2», «Друці» (Бялынічы) і БДУ (Мінск).

На гарадскім стадыёне ў Паставах у апошнюю суботу лета сабралася амаль трыста гледачоў, сярод якіх быў і кіраўнік раёна Сяргей Чэпік. Балельшчыкі засталіся ў захапленні ад прыгожага атакуючага футбола і пабачылі сем галоў на розны густ.

Чэмпіянат Беларусі па футболе ФСК «Паставы»—«Полацк-2019» — 3:4

У складзе нашай каманды галамі вызначыліся Аляксандр Звяруга і Ула-дзімір Камісарчук (аформіў дубль). Пастаўчане мелі ўсе шанцы на поспех, але ў канцоўцы сустрэчы ўпусцілі некалькі галявых момантаў і за 10 хвілін да фінальнага свістка прапусцілі вырашальны мяч — 3:4. Адным з герояў сустрэчы стаў наш варатар і капітан у гэтым матчы — Аляксей Бяляўцаў, які парыраваў пенальці і адбіў магутны штрафны ўдар.

Пад апладысменты пакінулі поле Бяляўцаў (к), Маршын (Івашкоў), Галяш, Жылевіч, Касенка (Хмяльніцкі), Кундра, Звяруга (Янушкевіч), Камісарчук, Дзеўгуць (Цыўнель), Каралёнак (Богай), Вілейта (Чатовіч).

На наступны дзень у Оршы вызначыўся чэмпіён вобласці. Ім другі год запар стаў ФК «Міёры», які разграміў мясцовую каманду на выездзе (3:0). «Полацк-2019» у выніку заваяваў серабро.

Уладзімір Шык



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.