Самая яркая из кандидатов. Птицу 2027 года назвали в НАН Беларуси

Природа

У Беларусі назвалі птушку 2027 года. Ёю стала шчурка-пчалаедка, якая зменіць сімвал 2026 года — чорнага бусла.

Выбары галоўнай птушкі краіны праводзіў Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах. Як заўсёды, ён арганізаваў народнае галасаванне, якое праходзіла на пяці анлайн-пляцоўках. Выбіралі з чатырох прапанаваных кандыдатаў, у працэсе ўдзельнічалі больш за 4 тысячы чалавек.

Самая яркая из кандидатов. Птицу 2027 года назвали в НАН Беларуси

У выніку палова ўдзельнікаў, а дакладней 2 165 чалавек, аддалі свае галасы за самы яркі з прадстаўленых від — шчурку-пчалаедку. 2-е месца заняў чырок-траскунок — маленькая пералётная качачка, папуляцыя якой, на жаль, імкліва зніжаецца. Яна набрала 946 галасоў. На 3-м месцы з 533 галасамі чайка азёрная, на 4-м — баклан вялікі, за якога прагаласавалі 528 чалавек.

Цікава ведаць:

Шчурка-пчалаедка — пералётная насякомаедная птушка з трапічнага сямейства ракшавых. Сваю назву яна атрымала за тое, што пасля працяглых дажджоў любіць паляваць на пчол. Харчуецца таксама восамі, чмялямі, крылатымі жукамі, стракозамі і цыкадамі. Гняздуецца ў норах, уключана ў Чырвоную кнігу Беларусі. Сустракаецца ва ўсіх абласцях рэспублікі, часцей за ўсё — на поўдні. Але ў сувязі з пацяпленнем клімату паступова асвойвае і паўночныя рэгіёны.

Падрыхтавала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.