Современный автобус в подарок ко Дню знаний: Новоселковская школа получила МАZ

Образование

Выдатны падарунак да пачатку навучальнага года атрымала Навасёлкаўская СШ імя А. А. Валодзькі — напярэдадні 1 верасня школьны аўтобусны парк папоўніў МАZ-365022 для падвозу дзяцей.

Новы аўтобус на 16 пасадачных месцаў набыло ўпраўленне па адукацыі Віцебскага аблвыканкама. Сельскай школе ён вельмі дарэчы.

У нас вучацца дзеці не толькі з Навасёлак, але і з навакольных вёсак, — расказвала дырэктар школы Алена Ластоўская. — Апошніх амаль палова. Для іх дастаўкі на заняткі і дамоў распрацаваны два маршруты: Стары Двор—Дземяшы—Навасёлкі і Коўзаны—Лучай—Навасёлкі. На кожным — свой аўтобус. Каб прывезці раніцай усіх у школу, яны робяць па два рэйсы, развозячы па дамах — два рэйсы ў напрамку Старога Двара і тры — у напрамку Коўзанаў.

Современный автобус в подарок ко Дню знаний: Новоселковская школа получила МАZ

Першы школьны аўтобус, ПАЗ-37053-70, навучальная ўстанова атрымала ў 2018 го­дзе. Праз два гады далі другі, такі ж самы. Тэхніка быццам бы не старая. Але з-за актыўнай эксплуатацыі з цягам часу пачала ламацца. Тады даводзілася дастаўляць усіх дзяцей адным аўтобусам і карэкціраваць яго расклад. Цяпер такіх праблем быць не павінна.

Современный автобус в подарок ко Дню знаний: Новоселковская школа получила МАZ

ПАЗ 2018 года выпуску знаходзіцца ў рэзерве, — працягвала Алена Іванаўна. — Замест яго на маршрут Стары Двор—Дземяшы—Навасёлкі выйшаў новы МАZ. Там на падвозе 25 дзяцей. На маршруце Коўзаны—Лучай—Навасёлкі, дзе падвозіцца 31 чалавек, пакінулі ПАЗ 2020 года, які мае 23 пасадачныя месцы.

За рулём новага транспартнага сродку — новы вадзіцель Генадзій Самсонаў. Ён змяніў Тадэвуша Шырневіча, які вырашыў пайсці на заслужаны адпачынак. Як і калега Багдан Краско (ён за баранкай ПАЗа), чалавек адказны, хоць і не мае такога багатага ва­дзіцельскага вопыту.

Алена Шапавалава
Фота даслала Алена Ластоўская



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.