Свята мёду і падзякі адбудзецца 8 верасня у касцёле Езуса Міласэрнага ў 5-м гарадку

Важное Духовность

Свята мёду і падзякі адбудзецца ў аўторак, 8 верасня, у касцёле Езуса Міласэрнага ў 5-м гарадку

У маладой пастаўскай парафіі Езуса Міласэрнага ўжо стала традыцыяй адзначаць свята мёду і маліцца за пчаляроў. Не стане выключэннем і сёлетні год. Нягле­дзячы на напружаны час падрыхтоўкі святыні да ўрачыстай кансэкрацыі (асвячэння), пробашч ксёндз-канонік Павел Самсонаў шчыра запрашае ўсіх жадаючых раздзяліць радасць сумеснай малітвы ў аўторак, 8 верасня, калі па каталіцкім календары адзначаецца Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэта час, калі зямля шчодра дзякуе чалавеку за працу, а кожная гаспадарка падводзіць вынікі летняга сезона. Сярод тых, чыя праца патрабуе асаблівага цярпення, мудрасці і благаслаўлення, — пчаляры. Пчала заўсёды лічылася Божым стварэннем, сімвалам працавітасці, чысціні і ахвярнасці, а мёд — каштоўным дарам Неба, які нясе здароўе і сілы.

Свята мёду і падзякі адбудзецца 8 верасня у касцёле Езуса Міласэрнага ў 5-м гарадку

Урачыстасць распачнецца ў 19 гадзін святой Імшой, падчас якой будзем дзякаваць Стварыцелю за сёлетні сельскагаспадарчы год і прасіць заступніцтва для ўсіх, хто клапоціцца пра пчаліныя сем’і. Узнясём сумесную малітву за тое, каб праца пчаляроў заўсёды была плённай, прыносіла ка­рысць і радасць людзям, а Божая міласэрнасць ахоўвала іх дамы і пчальнікі ад любых нягод.

Падчас Набажэнства адбу­дзецца традыцыйнае асвячэнне мёду новага збору. Прыносьце з сабой духмяныя дары са сваіх пчальнікоў, каб благаславіць іх і падзяліцца гэтай святасцю з блізкімі. Пасля заканчэння Літургіі свята працягнецца на прыкасцельнай тэрыторыі. Вас чакае цёплая парафіяльная сустрэча: частаванне духмянай гарбатай на зёлках і хатняй выпечкай, а таксама магчымасць пагутарыць з майстрамі пчалярскай справы і даведацца пра сакрэты іх рамяства.

Прыходзьце цэлымі сем’ямі, запрашайце суседзяў і сяброў! Няхай гэты вераснёўскі дзень напоўніць нашы сэрцы асалодай Божага слова, суцяшэннем і душэўным цяплом.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.