У Касцюковічах адбудзецца XXXIII Дзень беларускага пісьменства

Общество

У першыя выхадныя верасня ўся краіна скіруе позіркі на Касцюковічы, якія стануць сталіцай XXXIII Дня беларускага пісьменства.

Маштабны форум штогод збірае разам аматараў кнігі, навукоўцаў, вядомых літаратараў і ўсіх, каму неабыякавы лёс роднага слова. Магілёўская зямля заўжды мела адметнае значэнне ў станаўленні беларускага кнігадрукавання, а Касцюковіцкі раён лічыцца адным з літаратурных цэнтраў вобласці. Тут нара­дзіліся выдатныя майстры слова, сярод якіх народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў і народны пісьменнік Іван Чыгрынаў. Іх спадчына зноў ажыве на вуліцах горада, нагадваючы пра багацце беларускай культуры.

Сёлетняя праграма свята будзе надзвычай насычанай і адметнай. Сярод ключавых тэм форуму — 85-я гадавіна пачатку Вялікай Айчыннай вайны, Год беларускай жанчыны, юбілеі класікаў літаратуры. Для жыхароў і гасцей горада падрыхтавана шмат цікавых сюрпрызаў.

У Касцюковічах адбудзецца XXXIII Дзень беларускага пісьменства

У павільён рэдкай кнігі ўпершыню будуць сабраны ўнікальныя выданні з усёй Беларусі — старадрукі, факсіміле і мініяцюрныя кнігі.

«Кабінет пісьменніка» прадстаўлены інтэрактыўнай пляцоўкай, дзе можна ўбачыць сапраўдныя рукапісы, асабістыя рэчы і архіўныя дакументы класікаў.

На кніжных выставах адбудуцца прэзентацыі сучасных беларускіх выданняў і сустрэчы з папулярнымі аўтарамі, дзе кожны зможа атрымаць аўтограф.

Фіналам святочных дзён стане яскравы гала-канцэрт, у якім прымуць удзел фіналісты рэспубліканскага конкурсу чытальнікаў «Жывая класіка».

Па матэрыялах СМІ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.