в Поставах прошел яркий и динамичный районный семейный праздник «В_месте»

Общество

У суботу на гарадскім стадыёне ў Паставах прайшло яркае і дынамічнае раённае сямейнае свята «В_месте», якое аб’яднала прадстаўнікоў розных пакаленняў.

Задумваючы тры гады назад свята «В_месте», арганізатары — аддзелы ідэалагічнай работы і па справах моладзі, культуры і спорту райвыканкама, якіх падтрымалі раённыя арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і РГА «Белая Русь» — нават не маглі сабе ўя­віць, наколькі яно спадабаецца пастаўчанам і які размах набудзе. З кожным годам колькасць удзельнікаў праекта заўважна прыбаўляецца, расшыраецца культурная праграма. На гэты раз цікава і з карысцю правесці цёплы суботні дзень вырашылі ледзь не ўсе сем’і горада, у якіх ёсць дзеці ва ўзросце да 16 гадоў. А ахвотных прайсці захапляльны сямейны квэст — цэнтральнае мерапрыемства свята — аказалася больш, чым разлічвалі арганізатары. На рэгістрацыю ў інфацэнтр, дзе выдавалі квэст-карты, выстраілася вялізная чарга з дзяцей, іх мам, татаў, бабуль. У выніку падрыхтаваныя 50 маршрутных лістоў разляцеліся як гарачыя піражкі.

в Поставах прошел яркий и динамичный районный семейный праздник "В_месте"

в Поставах прошел яркий и динамичный районный семейный праздник "В_месте"

в Поставах прошел яркий и динамичный районный семейный праздник "В_месте"

У параўнанні з мінулым годам павялічылася і колькасць зон адпачынку. Свае тэматычныя пляцоўкі з рознымі актыўнасцямі і невялікімі падарункамі для ўсіх наведвальнікаў прадставілі больш за 20 прадпрыемстваў, устаноў і грамадскіх аб’яднанняў раёна. Чаго на іх толькі не было! Усемагчымыя гульні, забавы, спартыўныя і інтэлектуальныя конкурсы, разнастайныя фотазоны…

Так, завод «Проміс» прапанаваў пафарбаваць выразаныя лазерам металічныя вырабы з гравіроўкай і пастраляць з лука. Лясгас — пакінуць свой адбітак бярозавага, кляновага, асінавага або іншага лісточка на казачным дрэве і прадэгуставаць свежы мёд. «Рассвет Пастаўскі» — пабудаваць з драўляных «цаглінак» вежу. Белаграпрамбанк — сабраць ліпкімі лапкамі грашовыя купюры, палічыць іх і праверыць на сапраўднасць на спецыяльных устройствах. Каледж — зрабіць пацеркі або бранзалеты з макароны і адгадаць 10 водараў. Пастаўскі раён газазабеспячэння і РАНС — вызначыць навобмацак схаваныя ў скрыні прадметы. АДРАЦ «Ветразь» — паста­віць лайк найбольш блізкаму складніку здаровага ладу жыцця і наведаць кветкавае кафэ з масажам ступняў… Пералічыць усё, што прапаноўвалася, проста немагчыма! Сярод двух дзясяткаў інтэрактыўных пляцовак удзель­нікам сямейнага квэста неабходна было наведаць 12 пранумараваных і выканаць абавязковыя заданні, каб атрымаць прыз.

в Поставах прошел яркий и динамичный районный семейный праздник "В_месте"

в Поставах прошел яркий и динамичный районный семейный праздник "В_месте"

в Поставах прошел яркий и динамичный районный семейный праздник "В_месте"

Пакуль каманды ў скла­дзе ад 2 да 4 чалавек азартна змагаліся за прызы, на галоўнай сцэне свята разгарнулася вялікая канцэртная праграма з удзелам творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў раённых Дома культуры і цэнтра дзяцей і моладзі, а таксама Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза. Тым часам на гарадскім стадыёне стартаваў турнір па гіганцкім футболе сярод каманд прадпрыемстваў горада. Гледачоў і тут, і там было нямала. Яны не шкадавалі апладысментаў любімым артыстам, шчыра балелі за сваіх, якія ў вялізных надзіманых бутсах ганялі па полі такі ж вялізны мяч, спрабуючы забіць яго ў вароты саперніка.

в Поставах прошел яркий и динамичный районный семейный праздник "В_месте"

в Поставах прошел яркий и динамичный районный семейный праздник "В_месте"

в Поставах прошел яркий и динамичный районный семейный праздник "В_месте"

Пасля заканчэння квэста, канцэрта і футбольнага турніру ўсе перамясціліся да скейт-пляцоўкі, дзе прадстаўнікі Беларускай федэрацыі спорту на роліках і скейт­бордах далі майстар-клас. Сталічныя госці прадэманстравалі свае каронныя элементы, многія з якіх выклікалі ў прысутных непадробнае захапленне, а потым падзяліліся сакрэтамі іх выканання з мясцовымі падлеткамі.

Але сапраўдны фурор зрабілі не скейтбардысты, а ўдзель­ніцы праекта Jumping space з Мінска пад кіраўніцтвам Любові Хаткевіч. Гарачыя дзяўчаты так запалілі публіку нумарам на міні-батутах, з якім нядаўна перамаглі на Кубку Беларусі па джампінг-фітнесе, што ў прысутных не засталося слоў, акрамя «супер!» і «брава!». Пад сучасныя рытмічныя трэкі разам з імі заскакалі на майстар-класе не толькі дзеці, але і дарослыя. А затым усе захацелі сфатаграфавацца на памяць з фітнес-лэдзі.

в Поставах прошел яркий и динамичный районный семейный праздник "В_месте"

в Поставах прошел яркий и динамичный районный семейный праздник "В_месте"

в Поставах прошел яркий и динамичный районный семейный праздник "В_месте"

Працягам насычанай праграмы свята стаў інтэлектуальны турнір у шатры побач са скейт-пляцоўкай, дзе размясціліся каля 10 зборных каманд, каб праверыць эрудыцыю ў «Сваёй гульні» і «Што? Дзе? Калі?». Падрыхтаваныя для іх пытанні датычылі ў тым ліку Года беларускай жанчыны, нашай малой радзімы — Пастаўшчыны і гісторыі Беларусі. Пераможцы атрымалі заслужаныя дыпломы і прызы. Падзячнымі пісьмамі адзначаны таксама кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў, якія падрыхтавалі тэматычныя пляцоўкі. Ну а пад вечар дзяцей і бацькоў чакаў сямейны кінапаказ пад адкрытым небам — ім прапанавалі пагля­дзець прыгодніцкі мульт­фільм «Белавежская пушча».

в Поставах прошел яркий и динамичный районный семейный праздник "В_месте"

в Поставах прошел яркий и динамичный районный семейный праздник "В_месте"

в Поставах прошел яркий и динамичный районный семейный праздник "В_месте"

Свята спадабалася ўсім, пакінуўшы незабыўныя ўражанні. Гэта было бачна па тварах удзельнікаў, якія іскрыліся ўсмешкамі. Вось што гаварылі Надзея і Алег Саўлевічы:

Здорава, што ёсць такое свята. Мы ў трэці раз прыхо­дзім на яго з дочкамі Ганнай і Амеліяй, каб паўдзельнічаць у сямейным квэсце. Цудоўна правесці час усёй сям’ёй ды яшчэ зарабіць прыз! Усе тэматычныя пляцоўкі кожны год розныя, не паўтараюцца. Арганізатары прыдумваюць новыя цікавыя мерапрыемствы. Адным словам, мы ў захапленні!

Для нас нечакана, што ў Паставах уласнымі сіламі змаглі арганізаваць такое вялікае свята. Мы на ім упершыню, і нам усё вельмі цікава, — прызналіся маладыя бацькі Вольга і Віталій Жылевічы, якія кацілі каляску з блізнятамі Дзімам і Ромам. — Калі дзеці крыху падрастуць — а ім пакуль адзін год, — абавязкова прый­дзем зноў пагля­дзець, як займаюцца спортам, і самі прымем удзел у розных актыўнасцях.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.