«Добры вітамін» для маленьких пастаўчан: аптэка №87 падтрымала дзіцячы дом сямейнага тыпу

Общество

У пачатку лістапада ў дзіцячы дом сямейнага тыпу Таццяны і Юрыя Пасечнікаў з Пастаў прыехала з падарункамі галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Марына Танона. Яна прывезла сабранае работнікамі цэнтральнай аптэкі №87 падчас дабрачыннай акцыі «Добры вітамін», якая праходзіла на працягу трох месяцаў — са жніўня па кастрычнік.

«Добры вітамін» для маленьких пастаўчан: аптэка №87 падтрымала дзіцячы дом сямейнага тыпу

Названую акцыю не першы год ладзяць абласное аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду і Віцебскае УП «Фармацыя». Мэта сумеснага праекта — аказаць дапамогу выхаванцам дзіцячых дамоў сямейнага тыпу і дзіцячых сацыяльных прытулкаў, дзецям з замяшчальных і шматдзетных сем’яў, а таксама непаўналетнім з інваліднасцю. Для гэтага ў аптэках, пералік якіх вызначаны, арганізуюць збор дзіцячых тавараў. Любы нераўнадушны чалавек можа набыць вітаміны, біялагічна актыўныя дабаўкі, прадметы асабістай гігіены, парфюмерныя і касметычныя сродкі і іншае, што падыходзіць дзецям і патрэбна ў сям’і, за выключэннем лекавых прэпаратаў, і пакінуць пакупкі ў спецыяльных кантэйнерах.

«Добры вітамін» для маленьких пастаўчан: аптэка №87 падтрымала дзіцячы дом сямейнага тыпу

Другі год удзел у акцыі прымае цэнтральная аптэка №87 Пастаўскага раёна. Калі летась дзіцячыя тавары тут збіралі пакупнікі, то сёлета калектыў установы вырашыў сам падключыцца да добрай справы. Фармацэўты і правізары купілі вітамінныя комплексы для дзяцей, фітачай, дзіцячыя шампунь, зубную пасту, крэм, вадкае мыла, фруктовае харчаванне, вітамінізаваныя ледзянцы, гематаген, аскарбінавую кіслату. Напрыканцы кастрычніка загадчык аптэкі Жанна Лагвіненка перадала ўсё Марыне Таноне, якая з’яўляецца членам праўлення Віцебскага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду, а тая ў сваю чаргу завезла гэта Пасечнікам. Адрасатам выбралі менавіта іх дзіцячы дом сямейнага тыпу, бо тут выхоўваюцца трое малых дашкольнага ўзросту (аднаму няма і 2-х гадоў), для якіх у большай ступені і прызначана сабранае.

— Падоранае нам вельмі дарэчы, — гаварыла, прымаючы пакет, Таццяна Пасечнік. — Наступіў сезон прастуд, таму будзем актыўна піць вітаміны. Малышам пасадзейнічае ўмацаванню імунітэту фруктовае пюрэ. Спатрэбіцца і ўсё астатняе. Вялікі дзякуй работнікам аптэкі за такую карысную дапамогу.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.