Районный праздник «Дожинки-2026» прошел в Поставах

Главное Сельское хозяйство

Калі восень завяршае свой гадавы кругазварот, надыходзіць час для самага душэўнага і важнага свята — Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. У гэты дзень мы кажам «дзякуй» тым, чыімі рукамі здабываецца галоўнае багацце на стале — духмяны хлеб.

Сталіца славы – Дом культуры

У чацвер раённы Дом культуры ператварыўся ў сапраўдную сталіцу працоўнай славы, дзе сабраліся галоўныя героі сёлетняй уборачнай кампаніі — механізатары, вадзіцелі, аграномы, кіраўнікі гаспадарак і ветэраны аграпрамысловага комплексу.

У фае разгарнуліся маштабныя выставы работ майстроў «Дома рамёстваў», дажыначных снапоў і караваяў сельгас­прадпрыемстваў раёна. Кожны сноп нібы сапраўдны твор мастацтва: тугія каласы пшаніцы, жыта і аўса, аздобленыя васількамі, стужкамі і іншым, сімвалізавалі багацце роднай зямлі. Побач на вышываных ручніках узвышаліся духмяныя караваі новага ўраджаю.

Районный праздник "Дожинки-2026" прошел в Поставах

Не меншую цікавасць удзельнікаў мерапрыемства выклікала дэгустацыя прадукцыі гандлё­вай маркі «Паставы-гарадок», у аснове якой ляжыць нястомная праца мясцовых жывёлаводаў.

Урачыстая частка свята адбывалася ў глядзельнай зале раённага Дома культуры. Пачалася яна з тэатралізаванай дзеі. Пад гучныя апладысменты на сцэну вынеслі галоўны сімвал ураджаю — каравай, які ўвасобіў у сабе плён крапатлівай працы аграрыяў Пастаўшчыны. Яго ўручылі гаспадару раёна — ­Сяргею Чэпіку.

Районный праздник "Дожинки-2026" прошел в Поставах

Узнагароды з рук ганаровага госця

Першым прысутных у зале — аграрыяў і ветэранаў галіны Пастаўшчыны — прывітаў ганаровы госць свята — Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка. Ён адзначыў, што Беларусь адна з нямногіх краін, хто цалкам забяспечвае сваю харчовую бяспеку, уваходзіць у лік сусветных лідараў па экспарце прадуктаў харчавання. І гэта найважнейшае дасягненне, прадмет асаблівага гонару. Наша краіна ажыццяўляе пастаўкі прадуктаў харчавання больш чым у 115 краін свету. Сёння аграпрамысловы комплекс фарміруе амаль 12% валавога ўнутранага прадукту Беларусі.

Районный праздник "Дожинки-2026" прошел в Поставах

Бягучы год выпрабоўваў аграрыяў на трываласць надвор’ем, але дзякуючы прафесіяналізму кожнага працаўніка Пастаўшчына зноў пацвердзіла свой высокі статус.

Сабрана 47 537 тон зерня і каля 8 000 тон рапсу.

Сярод лідараў па вытворчасці збожжа — «Навасёлкі-Лучай» і «Хацілы-агра».

Нарошчваюць аб’ёмы і расшыраюць асартымент выпускаемай прадукцыі прадпрыемствы перапрацоўчай галіны. Добра сябе зарэкамендавалі малочны і льнозавод.

Праца на зямлі не церпіць выпадковых людзей. Яна патрабуе поўнай самааддачы, цярплівасці і любові да роднага краю. За кожным цэнтнерам збожжа і літрам малака — напружаная праца, вернасць роднай зямлі і мудрасць, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне.

Районный праздник "Дожинки-2026" прошел в Поставах

Падзякі Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка ўручыў дырэктару ААТ «Навасёлкі-Лучай» Юрыю Шымчыку, які ўдастоены таксама ордэна Пашаны (Указ аб узнагароджанні напярэдадні падпісаў Прэзідэнт Беларусі), вадзіцелю ААТ «Сцяг Перамогі-агра» Юрыю Квачу і сыраробу-майстру Пастаўскага малочнага завода Таццяне Грудзько.

Вынікі жніва ў раёне падвёў старшыня райвыканкама. Ён падзякаваў за працу тым, хто забяспечвае нас хлебам, малаком, мясам, рыбай. Спыніўся Сяргей Чэпік і на перспектыўных планах:

— Кіраўнік дзяржавы паставіў перад рэгіёнамі Віцебшчыны сур’ёзныя задачы. Галоўная мэта — не проста павялічваць аб’ёмы, а атрымліваць устойлівы вынік з улікам магчымасцей нашых зямель і кожнай гаспадаркі. У раслінаводстве гэта перш за ўсё рацыянальнае выкарыстанне сельгасугоддзяў. У жывёлагадоўлі важна завяршыць пачатыя праекты, выконваць тэхналогіі, павышаць прадукцыйнасць пагалоўя. Асобная задача — умацаванне кармавой базы, павышэнне якасці малака і мяса. Не менш важна эфектыўна і беражліва выкарыстоўваць сучасную тэхніку, умацоўваць працоўную і тэхналагічную дысцыпліну, падтрымліваць парадак на машынных дварах, фермах і вытворчых тэрыторыях. Трэба дапамагаць маладым работнікам замацоўвацца на месцах, перадаваць ім вопыт. Упэўнены, у Пастаўшчыны ёсць усё неабходнае для далейшага развіцця. Наша задача — захаваць дасягнутае і паслядоўна рухацца наперад.

Районный праздник "Дожинки-2026" прошел в Поставах

Кульмінацыя – цырымонія ўшаноўвання

Раённае свята «Дажынкі» заўсёды пакідае ў маёй душы асабліва цёплы след: прыемна бачыць герояў палёў у прыгожых касцюмах, з усмешкамі на тварах. Найбольш хвалюючым і ўрачыстым момантам з’яўляецца цырымонія ўшаноўвання перадавікоў жніва, калі па-сапраўднаму адчуваеш гонар за людзей, якія сваімі рукамі ствараюць дабрабыт раёна і краіны. Першымі ганаровае права падняцца на галоўную сцэну атрымалі ветэраны сельскагаспадарчай вытворчасці — загадчыца зернясклада ААТ «Ярэва-агра» Ала Міхалевіч і механізатар ААТ «Камайскі-агра» Мікалай Махонь. Яны — жывы прыклад адданасці сваёй справе і роднаму краю. За плячыма кожнага з іх працоўны шлях даўжынёй амаль у 50 гадоў.

Простыя, сціплыя героі палёў выходзілі на сцэну, і на іх тварах чыталася лёгкая стомле­насць пасля напружанай працы, але вочы свяціліся шчырай радасцю. Было відаць, як хвалююцца гэтыя моцныя мужчыны, атрымліваючы заслужаныя ўзнагароды.

Районный праздник "Дожинки-2026" прошел в Поставах

Районный праздник "Дожинки-2026" прошел в Поставах

Апошні акорд свята

З нагоды прафесійнага свята цудоўнай канцэртнай праграмай работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці парадавалі найлепшыя творчыя калектывы раёна і асобныя выканаўцы. Артысты падрыхтавалі насычаную праграму, якая ўключала ў сябе любімыя народныя песні, сучасныя эстрадныя кампазіцыі і харэаграфічныя нумары. Кожнае выступленне гледачы сустракалі гучнымі апладысментамі. Святочны канцэрт падарыў працаўнікам вёскі зарад бадзёрасці, добры настрой і натхненне на новыя дасягненні.

Районный праздник "Дожинки-2026" прошел в Поставах

Віктар Рогаў, камбайнер ААТ «Навасёлкі-Лучай»

Сёлетняе жніво было няпростым, надвор’е часам падкідвала сюрпрызы, але калектыў нашай гаспадаркі справіўся: валавы намалот склаў 14 260 тон зерня. Калі бачыш, які вырас ураджай, у полі няма часу на стому. Прыемна, што нашу нялёгкую працу так высока цэняць. На «Дажынкі» заўсёды еду з асаблівым хваляваннем і гонарам. Тут сустракаемся з калегамі з іншых гаспадарак, абменьваемся навінамі. Атмасфера неверагодная: святочна, весела, урачыста! Гэта выдатны стымул працаваць яшчэ лепш і ставіць новыя рэкорды.

Районный праздник "Дожинки-2026" прошел в Поставах

Мікалай Махонь, камбайнер ААТ «Камайскі-агра»

Я пенсіянер, але дома не сядзіцца: з людзьмі весялей. Кожнае жніво дабіваюся нядрэнных вынікаў, таму і на свята мяне запрашаюць. Эмоцыі ж кожны раз як упершыню! Калі падымаешся на сцэну і табе дзякуюць за старанне, разумееш, што ўсе раннія пад’ёмы і познія вяртанні дадому былі недарэмнымі. Радуе, што ў нашым раёне і сярод камбайнераў, і сярод вадзіцеляў так шмат тысячнікаў, у тым ліку нямала маладых. Значыць, расце змена нам, ветэранам.

Мікалай Чашун, механізатар ААТ «Хацілы-агра»

Сядзеў у зале і ганарыўся нашай гаспадаркай. Па плошчы сельгасугоддзяў яна не самая вялікая ў раёне. Аднак па ўраджайнасці і надоях, іншых паказчыках упэўнена трымае першынство. Дырэктар, шматлікія механізатары атрымалі сёння заслужаныя ўзнагароды. Дбайныя работнікі ёсць у кожнай гаспадарцы. Але толькі там, дзе ёсць лідар, які ўмее правільна арганізаваць работу, згуртаваць калектыў і думаць на перспектыву, дасягаюцца па-сапраўднаму годныя вынікі. Наш дырэктар Вячаслаў Іосіфавіч Крыштафовіч якраз з тых кіраўнікоў, хто не чакае падказак «зверху», а сам шукае шляхі развіцця, ставіць амбіцыйныя задачы і вядзе за сабой калектыў. Упэўнены, пакуль ён ля штурвала, будуць і ў нас дасягненні.

Районный праздник "Дожинки-2026" прошел в Поставах

Больше фото в группах в ОК и ВК

Анна Анішкевіч
Фота аўтара і Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.