В этом году отмечается 320 лет со дня рождения владелицы местечка Лучай Альжбеты Магдалены Пузыны (Огинской)

Важное История

З роду Агінскіх

Сёлета адзначаецца 320 гадоў з дня нараджэння ўладальніцы мястэчка Лучай Альжбеты Магдалены Пузыны (Агінскай).

Упершыню Лучай узгадваецца ў 1542 го­дзе як маёнтак Ашмян­скага павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У розныя часы ім валодалі Забярэзінскія, Юндзілы, Глябовічы, Шэметы, Рудаміны. З 1731-га ўладальнікамі сталі Агінскія.

Партрэт графіні  Альжбеты Магдалены  Пузыны (Агінскай). Віленскі мастак Ігнацы Эрнст Эгенфельдэр

Альжбета Магдалена Пузына (у дзявоцтве — Агінская) нарадзілася ў 1700 го­дзе. Як прадстаўніца аднаго са старажытных беларускіх магнацкіх родаў атрымала добрую адукацыю. Пабралася шлюбам з Антоніем Міхаілам Пузынам, харунжым надворным Літоўскім, кашталянам Мсціслаўскім. У іх нарадзіліся 3 дачкі.

У сваім маёнтку право­дзіла астранамічныя назіранні для вызначэння геаграфічнага становішча Лучая. А. Пузына заснавала астранамічную абсерваторыю пры Віленскай езуіцкай акадэміі, а потым падтрымлівала яе матэрыяльна. Для гэтага прадала свае маёнткі ў Сандамірскім ваяводстве. У 1755 годзе ахвяравала значныя сумы, а ў 1766-м уклала сродкі, працэнты з якіх у памеры 6 000 злотых штогод пералічваліся на патрэбы акадэміі.

У 1766 годзе Альжбета падарыла Лучай свайму роднаму брату Тадэвушу Агінскаму, ваяводу троцкаму. Вядома, што ў тым жа годзе яна заснавала ў Лучаі місію езуітаў, якой адпісала 160 000 польскіх злотых, і перадала манахам ордэна два пляцы для будаўніцтва дома і новага касцёла ў гонар Святога Тадэвуша Апостала. Жыццёвы шлях Альжбета Магдалена Пузына з Агінскіх закончыла ў 1767 г. у сваім лучайскім маёнтку. Пахаваная ў Вільні.

Новы касцёл быў узведзены ў 1776 годзе.

Валянціна Друсь, старшы навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.