В аг. Новоселки появилась футбольная мини-площадка с искусственным покрытием

Важное Спорт и туризм

У добры шлях! Зычылі ганаровыя госці, адкрываючы новы спартыўны аб’ект на Пастаўшчыне.

Цырымонія ўрачыстага адкрыцця футбольнай міні-пляцоўкі са штучным пакрыццём адбылася 4 снежня ў аграгарадку Навасёлкі і сабрала ганаровых гасцей, мясцовых жыхароў, школьнікаў.

Яшчэ да пачатку мерапрыемства бадзёры настрой усім стваралі энергічныя спартыўныя кампазіцыі, якія ліліся з дынамікаў, устаноўленых работнікамі культуры, а лірычны падчас яго правядзення падарыла прысутным выступленне Таццяны Карпавай.

Спортпляцоўку ў Навасёлках адкрываюць Васілій Захарэвіч, Сяргей Чэпік і Іван Гаравец

Спортпляцоўка для заняткаў футболам з’явілася на тэрыторыі Навасёлкаўскай сярэдняй школы ў рамках сацыяльнага праекта «Bonfesto—дзецям». Яго сумесна рэалізуюць ААТ «Тураўскі малочны камбінат», Беларуская федэрацыя футбола і мясцовыя органы ўлады.

— Упэўнены, што футбольная пляцоўка жыццёва неабходная іменна ў гэтым аграгарадку, а не ў райцэнтры, дзе нам прапаноўвалі яе пабудаваць, — гаварыў старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік. — У Навасёлак ёсць будучыня: мясцовая гаспадарка дынамічна развіваецца, тут шмат дзяцей. Менавіта на вас, хлопцы, яна і разлічана. Можа, вы і не станеце прафесійнымі футбалістамі, але дакладна будзеце расці здаровымі, фізічна развітымі і шчаслівымі. А сам аб’ект заўсёды будзе запатрабаваным.

Не сумняваецца ў гэтым і начальнік упраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама Васілій Захарэвіч. Як і ў тым, што ў Навасёлках падрыхтуюць будучых вергяенкаў і аленічавых, якія стануць чэмпіёнамі Беларусі, а магчыма, і свету. Тое, што зоркі сусветнага футбола выйшлі менавіта з двароў, пацвердзіў у сваім прывітальным слове і прадстаўнік асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» — начальнік Дэпартамента забеспячэння спартыўных мерапрыемстваў Іван Гаравец. Ён уручыў навасёлкаўскім школьнікам падарункі ад Bonfesto — футбольныя мячы і спартыўную форму — і праінфармаваў, што сёлета для папулярызацыі спорту ў рамках праекта пабудаваны 32 аналагічныя пляцоўкі і 7 поўнаразмерных палёў. Усе з’явіліся ў рэгіёнах. Работа ў гэтым напрамку будзе працягнута і ў наступным годзе.

Першы матч на новай футбольнай пляцоўцы ў Навасёлках

У знак адкрыцця спартыўнай пляцоўкі права перарэзаць стужку было дадзена Васілію Захарэвічу, Сяргею Чэпіку і Івану Гараўцу. Пасля чаго разам з іншымі ганаровымі гасцямі і гаспадарамі аб’екта яны забілі сімвалічныя галы ў футбольныя вароты. Затым навучэнцы школы згулялі на новай пляцоўцы першы матч.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «Атлант» (Поставы)—«ДЮСШ-Шахтёр» (Солигорск) — 3:0
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. РДВАР-2005 (Минск)—«Атлант» (Поставы) — 0:3
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «Атлант» (Поставы)—«Коммунальник-ГрГУ» (Гродно) — 0:3



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.