Поставчанка Екатерина Юркова создает необычные по размеру и красоте цветы из изолона

Важное Общество

Круглы год – у фарбах лета

Любімыя кветкі пастаўчанкі Кацярыны Юрковай — лілеі. У цёплую пару года ля яе прыватнага дома па вуліцы Бальнічнай квітнеюць як мінімум паўтара дзясятка іх сартоў.

Але хіба лілеі не могуць рада­ваць вока круглы год? Калі творча падысці да справы, то яшчэ як могуць! Дзякуючы навучальным відэа на YouTube Кацярына навучылася рабіць незвычайныя па памеры і прыгажосці кветкі, якія здалёк ад жывых не адрозніш.

Калі я ўбачыла здымкі ў сацсетках, доўга не магла зразумець: як наогул можна зрабіць сваімі рукамі такі цуд? З чаго? За які час? Даць адказы на гэтыя пытанні магла толькі сама майстар…

— Для вырабу гэтых кветак выкарыстоўваю сучасны высокатэхналагічны матэрыял — ізалон, — тлумачыла Кацярына Юркова. — Ён знайшоў шырокае прымяненне як у будаўніцтве (для ўцяплення і гідраізаляцыі пабудоў), так і ў стварэнні ўпрыгажэнняў і дэкаратыўных вырабаў. Сам па сабе рулон ізалона таўшчэзны, але матэрыял гэты не «капрызны», а падатлівы, з яго можна зрабіць вытанчаныя вырабы. Праўда, для гэтага ў «арсенале» павінен быць зусім не жаночы набор інструментаў: пласкагубцы, паяльнік, будаўнічы фен… Па жаданні такую кветку можна зрабіць з падсветкай, і яна будзе выкарыстоўвацца як лямпа. На стварэнне адной работы патрэбна некалькі дзён.

Кацярына Юркова ўжо пяць гадоў зарэгістравана як рамеснік. З фамерану, аксаміту і іншых матэрыялаў вырабляе на продаж рызінкі для валасоў, заколкі, абадкі, брошкі, упрыгажэнні для вясельных прычосак і інш. Майстравала нават крылы анёла для фотасесіі! Ледзьве не тыдзень давялося прастаяць над імі на каленях, але вынік быў таго варты.

— Творчасцю займаюся з дзяцінства, — расказвала майстар. — Сябры гулялі ў двары, а я шыла лялькам (а потым і сабе) сукенкі. Любіла таксама маляваць, вязаць, плесці з саломкі. Гэтыя захапленні, напэўна, перадаліся па спадчыне, бо і мама, і бабуля — рукадзельніцы, у іх залатыя рукі. Разнастайныя вырабы ўжо стварае і мая сямігадовая дачка. Бачу, як яна захоплена справай, колькі ў яе ідэй, — і сэрца радуецца…

Рамесніцкая дзейнасць для пастаўчанкі — не асноўная: яна працуе музычным кіраўніком у дзіцячым садку, а творчасці прысвячае ўвесь вольны час.

— Над вырабамі сяджу і ноччу, і ў выхадныя, і ў водпуску, — гаварыла Кацярына. — Бывае, злуюся (калі нешта не атрымліваецца) і парываюся кінуць гэту справу. Але і пару дзён не магу пася­дзець без творчага занятку. Так, ён часам стамляе фізічна, але маральнае задавальненне, якое атрымліваеш ад працэсу, пераважае над усім.

Іна Сняжкова



Читайте также:
Скрапбукинг и кардмейкинг. Посмотрите, какую красоту создает поставчанка Наталия Брись
Не торты, а произведения искусства создает жительница аг. Новоселки Ольга Бугай
Злата Ярошевич из Новоселок стала дважды лауреатом I степени в международном телепроекте «Кубок Дружбы»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.