Вам не приходит районная газета «Поставский край»? Кто виноват и что делать?

Важное Общество

І зноў раёнка не прыйшла

Днямі ў рэдакцыю газеты патэлефанавала наша падпісчыца Алёна Дзеравянка і паведаміла: «У тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе працую, ужо тыдзень не прыходзіць раённая газета. Не прыйшла яна ў адну з субот красавіка і на мой хатні адрас».

Такія тэлефонныя званкі паступаюць у рэдакцыю з зайздросным пастаянствам. То прыйшла толькі частка раёнкі, то газета не прыйшла ўвогуле. Мы цэнім кожнага свайго падпісчыка, таму надзвычай востра рэагуем на такія факты.

Між тым, як і нашы чытачы, калектыў райгазеты сам з нецярпеннем чакае выхаду ў свет свайго выдання. Толькі з той розніцай, што яго мы атрымліваем не ад паштальёна, а забіраем у Пастаўскім рэгіянальным вузле паштовай сувязі.

Чаму рэдакцыя не нясе адказнасці за тое, што вы не знаходзіце «ПК» у сваёй паштовай скрыні? Усё проста. Як толькі чарговы нумар газеты гатовы (а гэта бывае раніцай у аўторак і пятніцу), ён адсылаецца ў Наваполацкую друкарню электронным файлам. А ўжо адтуль друкаваную версію забірае Белпошта, з якой у нас заключаны дагавор на дастаўку газеты аўтамабільным транспартам і далейшае распаўсюджванне сярод падпісчыкаў.

Дык калі ж мы перастанем чуць скаргі, што камусьці зноў раёнка не прыйшла?

Вераніка Філановіч



Читайте также:
Как в Поставском районе решают проблему пустующих домов и когда их можно будет купить за 29 рублей?
В Поставах активизировались работы по благоустройству. Что изменится?
Где и почём в Поставах можно сдать ненужную бытовую технику, макулатуру, пластик?



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.