Как продвигается строительство многоквартирного дома по ул. Зелёной, 26 в Поставах?

Важное Общество

Дом «расце»

Узвядзенне шматкватэрнага дома па вуліцы Зялёнай, 26, у райцэнтры выйшла на новы этап. На гэтым тыдні будаўнікі «Рассвета Пастаўскага» распачалі на аб’екце мантаж кроквеннай сістэмы даху.

Яшчэ ў верасні мінулага года на гэтым месцы не было нічога, акрамя грунту. А зараз узвышаецца 60-кватэрная пяціпавярхоўка. На сёння цалкам завершана цагляная кладка дома, атынкавана 50% кватэр, вентыляцыйная шахта і фасад будынка, засцеклены 3 паверхі, падведзены інжынерныя сеткі.

— 30 кватэр будзем здаваць з чыставой аддзелкай. 6 з іх прызначаныя для камерцыйнага выкарыстання, 8 будуе для сваіх работнікаў малаказавод, — праводзіў экскурсію па будпляцоўцы галоўны інжынер ДКУАБП «Рассвет Пастаўскі» Славамір Кухальскі. — Зараз на ўзвядзенні дома задзейнічаны каля 60 чалавек — цесляры, тынкоўшчыкі, муляры, аддзелачнікі.

Да якой брыгады ні пады­дзем, нязменна чую: «Гэта брыгада — найлепшая ў вобласці!» альбо «Гэтым майстрам няма роўных у рэспубліцы!» Пытаюся ў Славаміра Здзіслававіча, чым жа выклікана такая высокая ацэнка?

— Брыгада Сяргея Дзіковіча можа ўсё: яна выконвае цяслярныя работы, асвоіла ўкладку гамагеннага пакрыцця для падлогі. Яно нагадвае лінолеум, але больш шчыльнае, — адказваў галоўны інжынер. — Брыгадзе Дзмітрыя Рамановіча па сілах усе аддзелачныя работы. Яна выконвае іх хутка і якасна. Муляры на чале з Анатоліем Волкавым спрактыкаваліся яшчэ і на ўкладцы тратуарнай пліткі і бардзюраў. І ўсе пералічаныя брыгады прафесійна робяць цагляную кладку.

 

Адзелачнымі работамі на аб’екце кіруе Андрэй Драбовіч, а сантэхнічнымі — Мікалай Янковіч. Адказны за будаўніцтва дома прараб Аляксандр Танана.

Разам з «рассветаўцамі» на будпляцоўцы задзейнічаны электрыкі ЗАТ «ПаставыЭнерга» і будаўнікі кампаніі «Відол» з Полацка. Першыя робяць чарнавую праводку, другія заліваюць сцяжкі пад чыставую падлогу.

Здача аб’екта запланавана на ліпень.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Новосёлковской СШ присвоено имя Героя Социалистического Труда Олега Володько
Поставские велолюбители приняли участие в беговеломарафоне «Тропа викингов» (+видео)
В 2020 году на мемориальной плите братской могилы в Воропаево появились три новых имени



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.