Благодарность Президента Беларуси объявлена трудовому коллективу ОАО «Новоселки-Лучай»

Сельское хозяйство

Пралічваем кожны крок

Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб’яўлена працоўнаму калектыву адкрытага акцыянернага таварыства «Навасёлкі-Лучай». Гэтай узнагароды аграрыі ўдастоены за значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны і дасягнутыя высокія вытворчыя паказчыкі. Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы падпісаў 17 сакавіка.

Юрый Шымчык, дырэктар ААТ «Навасёлкі-Лучай:

— Нечакана і вельмі прыемна. Значыць, і сапраўды мы зрабілі штосьці прыкметнае для раёна і краіны. За кожным вынікам — шчырая праца хлебаробаў, жывёлаводаў, спецыялістаў. Гэта ўзнагарода — стымул дабівацца яшчэ больш высокіх намалотаў збажыны, надояў малака, прываг жывёлы, працягваць весці будаўніцтва.

За мінулы год валавая вытворчасць малака ў ААТ «Навасёлкі-Лучай» склала 13 135 тон. Сортам «экстра» і вышэйшым рэалізавана 99,9%. Ад кожнай каровы надоена ў сярэднім па 5 532 кілаграмы малака. Буйная рагатая жывёла за суткі прыбывала ў сярэднім па 593 грамы.

Гаспадарка прадаўжае мадэрнізацыю жывёлагадоўчай галіны: будуецца новы цялятнік, плануецца рэканструкцыя малочнатаварнай фермы на 500 галоў. Запушчаны свой забойны цэх. Перапрацоўваем свініну на паўфабрыкаты. Яны, як і мука вышэйшага сорту «Лучайская» са свайго мукамольнага цэха, карыстаюцца попытам у гандлёвай сетцы. У тым ліку ў 9 фірменных магазінах гаспадаркі.

Жывёлагадоўля не можа паспяхова развівацца без развітага раслінаводства. Летась з 1 бала-гектара плошчы атрымалі 120 кілаграмаў зерня. Сярэдняя ўраджайнасць склала 33,1 цэнтнера з гектара. План продажу збожжа дзяржаве выканалі на 110%.

Па вырошчванні алейных культур ААТ «Навасёлкі-Лучай» прысуджана 2-е месца ў вобласці. Рапс даў з гектара 24,8 цэнтнера. На адну ўмоўную галаву жывёлы на зімоўку нарыхтавалі 28,8 цэнтнера кармавой адзінкі.

Да пачатку жніва ў Навасёлках зманціруем новы зернесушыльны комплекс для захоўвання 4 000 тон збожжа.

Каб развівацца, трэба пралічваць кожны крок. Мы вучымся гэта рабіць і маем пэўныя вынікі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.