Ксендз Чеслав Куцмеж открыл группу анонимных алкоголиков для избавления от пагубного зависимости

Важное Духовность

Пераадолець хваробу разам

На Пастаўшчыне многае робіцца для таго, каб дапамагчы людзям пазбавіцца ад шкодных звычак. Але, на жаль, далёка не ўсе залежныя прымаюць гэту дапамогу.

Ксёндз Чэслаў Куцмеж прапануе ўсім ахвотным паспрабаваць выправіцца, стаць на правільны шлях, аздаравіцца духоўна і запрашае на адкрытае пасяджэнне групы АА.

— АА — гэта група Ананімных Алкаголікаў, якія пазбавіліся ад залежнасці, — гаварыў святар. — Усе прывыклі думаць, што алкаголік — чалавек нікчэмны, страчаны. Насамрэч гэта не так: алкаголік — чалавек хворы, напрыклад, як на дыябет ці на рак. Таму яго трэба лячыць, прымяняючы неабходныя сродкі.

Што рабіць, каб перамагчы гэту хваробу? Група АА прапануе спецыяльную праграму, якая складаецца з 12 крокаў. І калі чалавек пачынае іх выконваць, паступова пазбаўляецца ад алкагольнай залежнасці.

Ананімныя Алкаголікі дапамагаюць зразумець, што сам чалавек не ў стане справіцца з гэтай праблемай і яму патрэбна падтрымка такога ж, як ён сам. Таму яны праводзяць адкрытыя пасяджэнні і расказваюць на іх, як ім удалося вылечыцца. Фактычна яны і цяпер алкаголікі, але ўжо не п’юць. На сваім прыкладзе паказваюць, што можна жыць нармальна і радавацца жыццю без спіртнога. Што ёсць сіла, вышэйшая за алкаголь. Для людзей веруючых — гэта Бог. Тыя, хто ў Бога не верыць, знаходзяць для сябе іншую сілу, якая дапаможа перамагчы гэту слабасць.

Не трэба саромецца. Калі ў вас ёсць такая праблема, прыходзьце 10 красавіка ў 19 гадзін на сустрэчу з групай АА. Яна пройдзе ў памяшканні пры касцёле. Тэлефон, па якім можна атрымаць дадатковую інфармацыю: 8(029)737-47-64.

Гэта група невыпадкова называецца Ананімныя Алкаголікі: тут нікога не цікавіць, хто вы, якую пасаду займаеце. Інфармацыя з пасяджэння не выносіцца за межы групы. Галоўнае — ваша жаданне вылечыцца.

Запрашаем усіх — не толькі залежных, але і іх родных!

Аліна Латыш



Tagged

1 комментарий по теме “Ксендз Чеслав Куцмеж открыл группу анонимных алкоголиков для избавления от пагубного зависимости

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.