Подведены итоги чемпионата Поставского района по классическим шахматам

Спорт и туризм

Моладзь прагрэсіруе

Больш за шэсць месяцаў трымаў у напружанні XXIV чэмпіянат Пастаўскага раёна па класічных шахматах. У ім удзельнічала 15 спартсменаў. Самаму старэйшаму шахматысту, Пятру Іосіфавічу Жуку, 76 гадоў, а самаму малодшаму, Максіму Мацкевічу, — 11.

— Шахматы для мяне не проста хобі, але і цудоўная разгрузка, адпачынак, — прызнаецца Пётр Жук. — Вельмі добра, што ў школах гэтай гульні сталі надаваць асаблівую ўвагу. Лічу, што шахматы развіваюць лагічнае мысленне.

Руслан Жытковіч з роднымі

Сёлета чэмпіянат парадаваў цікавымі і змястоўнымі партыямі, а яшчэ — высокай канкурэнцыяй у барацьбе за прызавыя месцы. У ходзе шахматнага марафону некалькі разоў мяняўся лідар. Пра інтрыгу і шчыль­насць заліковых ачкоў гаварыць не прыходзіцца. Усе кропкі над «і» павінны былі расставіць апошнія тры партыі з групы лідараў на фінішным адрэзку.

Віталій Дзямідаў з мамай

Вынік атрымаўся непрадказальным. Сёлета фартуна ўсміхнулася моладзі. Сталічны студэнт Руслан Жытковіч меў перавагу ў гульні з Юрыем Катовічам, праўда, у канцоўцы пралічыўся і крыўдна прайграў. І галоўная інтрыга пераключылася на ход партыі В. Гінько (Пастаўскі малочны завод) супраць Ю. Катовіча. Першы выйграў у канцоўцы і ўключыўся ў барацьбу за прызавыя месцы. Але, як аказалася, ненадоўга. Галоўны інжынер УП ЖКГ Аляксандр Таразевіч у асабістай сустрэчы не пакінуў ніякіх шансаў Вячаславу Гінько. У выніку чэмпіёнам Пастаўскага раёна па класічных шахматах 2022 года стаў Руслан Жытковіч, які набраў 12 ачкоў з 14 магчымых. Дарэчы, гэта самы малады намінант за ўсю гісторыю правядзення спаборніцтваў. Другі вынік паказаў Ю. Катовіч — у яго актыве 10,5 ачка. А вось для вызначэння трэцяга прызёра прыйшлося падлічваць дадатковыя паказчыкі. Па 9,5 ачка набралі А. Таразевіч і В. Дзямідаў. У выніку тройку наймацнейшых замкнуў апошні. Для вучня 9 класа СШ №2 імя Н. М. Асяненкі Віталія Дзямідава гэта вялікі поспех. І несумненная заслуга ў бліскучай гульні хлопцаў — першага трэнера, кандыдата ў майстры спорту Рэспублікі Беларусь Анатоля Салацінскага.Уступіўшы ўсяго паўачка, за крок ад прызёраў спыніліся два прадстаўнікі Пастаўскага малочнага завода — Станіслаў Цыбульскі і Вячаслаў Гінько.

Аляксандр Сямёнаў

Пры падвядзенні вынікаў сезона дыпломамі і прызамі былі адзначананы нашы шаноўныя ветэраны: Авенір Чырванец, Віктар Шастакоў і Пётр Жук. Іх шахматнаму даўгалеццю можна толькі пазайздросціць! У ганаровай абстаноўцы А. Сямёнаў (Пастаўская ЦРБ) атрымаў Кубак раёна. 2-е месца ў сямікласніцы СШ №2 Е. Івановай, 3-е — у Р. Жытковіча.

Юрый Катовіч
Фота Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.