Районное объединение профсоюзов и отдел по образованию райисполкома устроили совместную акцию

Общество

У авангардзе добрых спраў

Напярэдадні Свята працы раённае аб’яднанне прафсаюзаў і аддзел па адукацыі райвыканкама зладзілі сумесную акцыю «Сад надзеі». Працоўны дэсант з прафсаюзнага актыву, навучэнцаў і настаўнікаў Курапольскай базавай школы акультурыў яблыневыя насаджэнні на плошчы 3 гектары: спілаваў і прыбраў сухое галлё і трухлявыя дрэвы.

— Прафзаюзы заўсёды ў авангардзе добрых спраў, — канстатуе старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Іна Далецкая. — Вось і зараз з задавальненнем шчыруем, каб падарыць яблыневаму саду надзею на новае жыццё. Ён ужо пахарашэў, а як патоне ў яблыневай квецені, дасць плады — ім будзе не налюбавацца!

Раней сад быў замацаваны мясцовай гаспадаркай, а сёлета шэфстваваць над ім даручана Курапольскай БШ, якая і будзе распараджацца багатым ураджаем.

Фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.