Учащиеся СШ №2 почтили память партизанки Надежды Осененко

История

Ушанавалі памяць

У нашай невялічкай вёсачцы Ліпнікі нарадзілася слаўная і гераічная дзяўчына — Надзея Асяненка. У час Вялікай Айчыннай вайны яна мужна змагалася з ворагам у партызанскім атрадзе. Была цяжка паранена і закатавана фашыстамі, пахавана ў Мядзельскім раёне.

У яе гонар у Ліпніках стаіць помнік, у Паставах школа №2 носіць яе імя. Кожны год напярэдадні свята Перамогі прыязджаюць навучэнцы, каб ускласці вянок і кветкі, ушаноўваючы гэтым памяць аб знакамітай зямлячцы.

Вось і сёлета вучні 8 класа з педагогам Наталляй Семянас усклалі да помніка гірлянду, прадэкламавалі патрыятычныя творы, а Цімафей Лявонаў цудоўна праспяваў песню. Прагучаў гімн нашай краіны і была хвіліна маўчання.

Усё гэта было вельмі кранальна і надоўга застанецца ў памяці маладога пакалення, каб захаваць памяць і быць удзячнымі тым, хто дараваў нам сённяшняе мірнае жыццё, каб быць патрыётам сваёй Радзімы.

Ад імя ўсіх жыхароў вёскі Ліпнікі выказваю шчырую ўдзячнасць калектыву школы №2, нашым шэфам — следчаму камітэту, а таксама кіраўніцтву Юнькаўскага сельсавета за тое, што помнік і тэрыторыя вакол яго заўсёды ў належным стане.

Старэйшына вёскі Ліпнікі Аліцыя Трафімовіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.